Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
30 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя выставачнага праекта “Беларусь спартыўная”, які ўваходзіць у культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў.
Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года” і, вядома ж, спартсмены.
На памяць пра маштабную спартыўную падзею наведвальнікі змогуць зрабіць фатаграфіі з талісманам II Еўрапейскіх гульняў – лісянём Лесікам.
Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
Даведачна:
Беларусь пастаянна ўваходзіць у дваццатку мацнейшых спартыўных дзяржаў свету, якія прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях. Выставачны праект пазнаёміць гасцей з сувенірамі са спартыўнай сімволікай усесаюзных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, савецкіх спартакіяд, чэмпіянатаў свету і Еўропы – з моманту выхаду беларускіх спартсменаў на сусветную арэну ў складзе савецкай зборнай, а пазней і ў складзе нацыянальнай каманды Беларусі. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць сведчанні гучных перамог айчынных спартсменаў: кубкі, медалі, дыпломы і інш.
На выстаўцы будзе прэзентавана экіпіроўка вядомых прадстаўнікоў беларускага спорту: Аляксандры Герасімені, Віктара Угрумава, Наталлі Цылінскай, Андрэя Краўчанкі, Дзмітрыя Дашчынскага, Аляксандра Раманькова, Уладзіміра Камінскага, Аляксея Грышына.
На рэтраспектыўнай фотавыстаўцы “Дадатковы час” наведвальнікі ўбачаць рэдкія і малавядомыя фотаздымкі беларускіх спартсменаў, кадры фотахронікі, якія распавядаюць пра Алімпійскія гульні 1980 г., матчы футбольнага турніру якіх прайшлі ў Мінску на Нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама”. Экспазіцыю дапоўняць карціны беларускіх мастакоў з выявамі беларускіх спартсменаў і спартыўныя плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Аўтарскія мастацкія здымкі, аб’яднаны тэмай беларускага спорту, можна будзе ўбачыць на персанальнай фотавыстаўцы Віктара Суглобы да 3 верасня.
Для тых, хто глыбока цікавіцца тэмай спорту, падрыхтавана кніжная выстаўка “Яркіх перамог, яркага лета!”. Назва пераклікаецца са слоганам II Еўрапейскіх гульняў “Bright Year, Bright You!”, што ў перакладзе азначае “Яркі год, яркі ты!”. Экспазіцыя прадставіць 15 відаў спорту, якія ўваходзяць у праграму II Еўрапейскіх гульняў, іх асноўныя правілы, гісторыю і развіццё ў Беларусі, інфармацыйнае адлюстраванне кожнага віду спорту ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Мерапрыемства пачнецца а 15-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха.
Уваход свабодны.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.
Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя выставачнага праекта “Беларусь спартыўная”