ГалоўнаяМерапрыемствыКароль містыфікацыі
Сям’я – найвялікшае багацце
Спорт. Складальнікі перамог

Кароль містыфікацыі

Кароль містыфікацыі
Іншыя мерапрыемствы
1 – 28 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 1 па 28 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Кароль містыфікацыі”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння іспанскага мастака, аднаго з заснавальнікаў і вядучых майстроў сюррэалізму Сальвадора Далі (1904–1989).

Цяжка назваць іншага мастака, вакол імя якога склалася б такая велізарная колькасць міфаў. І гэта не дзіўна: Сальвадор Далі лічыў сваё існаванне на публіцы яшчэ адной гранню творчасці і таму разнастайнымі новымі задумамі, часам скандальнымі, пастаянна правакаваў цікавасць да сваёй асобы. Аднак і па-за флёрам эпатажу, парадоксаў і містыфікацый абсалютна ясна, што ўніверсальны маэстра – жывапісец, графік, скульптар, дызайнер, пісьменнік, паэт, тэарэтык, сцэнарыст, аўтар лібрэта – займае ўнікальнае па сваім значэнні месца ў мастацкай культуры ХХ стагоддзя.

На выстаўцы экспануюцца альбомы, рэпрадукцыі і паштоўкі з найбольш значнымі, а таксама менш вядомымі працамі майстра, якія прадстаўляюць таямнічае, жудаснае і адначасова прывабнае фантастычнае відовішча. Творы “Прадчуванне грамадзянскай вайны”, “Геапалітычнае немаўля, якое назірае нараджэнне новага чалавека”, “Пастаянства памяці”, “Спакуса святога Антонія”, “Жырафа, якая гарыць”, “Твар вайны”, “Метамарфозы Нарцыса” і многія іншыя работы ва ўспрыманні гледача могуць атаясамлівацца як са злом, так і з дабром. У іх выказана парадаксальнасць таленту Далі, яго непрадказальнасць і непаўторнасць. Супярэчнасці, якія мучылі мастака, нараджалі ў яго ўяўленні мудрагелістыя карціны свету, штурхалі на шлях наўмысных містыфікацый. Сваёй творчасцю ён нібы нагадваў пра тое, што “сон розуму нараджае пачвар”.

Самая светлая і лірычная частка экспазіцыі прысвечана партрэтам Галы – жонкі мастака. Менавіта гэтая жанчына стала нязменнай музай, натхненнем генія вялікага майстра, увасабленнем яго другога “я”. На выстаўцы дэманструецца рэпрадукцыя карціны “Атамная Леда” з выявай Галы – сапраўднага шэдэўра Далі, які паклаў пачатак рэлігійнаму перыяду ў яго творчасці.

У экспазіцыю таксама ўваходзяць біяграфічныя матэрыялы, сярод якіх найбольшую цікавасць выклікае аўтабіяграфія Сальвадора Далі “Дневник одного гения”. Прызнанні пра сваё жыццё і вытанчаныя іранічныя развагі пра людзей і прадметы, не толькі шакіруюць, але і дазваляюць зірнуць на навакольны свет вачыма найвялікшага арыгінала ХХ стагоддзя. Ацаніць нечаканыя выдумкі мастака, вобразнасць непрадказальнага мыслення і лепш зразумець творчасць мэтра сюррэалізму дапаможа яго ўласная кніга “50 магических секретов мастерства”.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам