ГалоўнаяМерапрыемствыПасланец мужнасці
Пейзаж чалавечай душы
Новы дом, новае жыццё

Пасланец мужнасці

Пасланец мужнасці
Іншыя мерапрыемствы
14 чэрвеня – 8 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 14 чэрвеня па 8 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Пасланец мужнасці”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

У жыцці Васіля Уладзіміравіча (1924–2003) так атрымалася, што ён двойчы перажыў падзеі Вялікай Айчыннай вайны – непасрэдна на фронце і праз свае неўміручыя творы. Ваенная проза В. Быкава – проза мужнасці і праўды. На свае ўласныя вочы пісьменнік бачыў здрадніцтва і сапраўдны подзвіг, маладушша і ахвяраванне сабой дзеля сябра, штодзённы гераізм звычайнага чалавека. Суровая праўда ў адлюстраванні вайны, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, абвостраная чалавечнасць, высокая патрабавальнасць у сцвярджэнні маральных прынцыпаў, лаканізм, дакладнасць і выразнасць апавядальнай манеры – вызначальныя якасці творчай манеры Васіля Быкава.

“Вартавы сумлення”, “Праўдай адзінай”, “Грамадзянін свету”, “Двойчы перажытае” – чатыры раздзелы выстаўкі, якія знаёмяць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Не пакінуць абыякавымі "Сотнікаў", "Альпійская балада", "Абеліск", "Воўчая зграя", "Пайсці і не вярнуцца", "Знак бяды", "У тумане", "Сцяна" і іншыя творы аўтара.

Асобна прадстаўлены шматлікія пераклады твораў Васіля Уладзіміравіча на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую, польскую і іншыя замежныя мовы.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 120 выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам