ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па ніткаграфіі “Пушыстыя карціны”
Гарадскія кантрасты: напрыканцы лета адкрыецца выстаўка пра Мінск і яго краявіды
Пявучыя струны душы

Майстар-клас па ніткаграфіі “Пушыстыя карціны”

Майстар-клас па ніткаграфіі “Пушыстыя карціны”
Іншыя мерапрыемствы
14 жніўня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па ніткаграфіі “Пушыстыя карціны”.

Хлопчыкі і дзяўчаткі пазнаёмяцца з нетрадыцыйнай тэхнікай мастацкага адлюстравання – ніткаграфіяй, навучацца ствараць незвычайныя карціны з дапамогай каляровых ваўняных нітак. Разнастаяць заняткі вясёлыя музычныя фізкультхвілінкі.

Падчас майстар-класа дзеці змогуць праявіць свае творчыя здольнасці, а вырабленая сваімі рукамі пушыстая, мяккая і ласкавая кампазіцыя дапаможа падоўжыць летні настрой усім удзельнікам мерапрыемства.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам