ГалоўнаяМерапрыемствыЛекцыя даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала
Пяшчотная, мілая, добрая
Скот Кэрал – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Лекцыя даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала

Лекцыя даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала
Іншыя мерапрыемствы
15 кастрычніка
Дата правядзення
10.30–12.00
Час правядзення
Пам. 346
Месца правядзення

15 кастрычніка адбудзецца навуковая лекцыя “Кнігі да вынаходніцтва друку: нястомная праца перапісчыка” даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала.

Скот Кэрал – доктар філасофіі (PhD), кіраўнік арганізацыі “Група даследавання рукапісаў” (ЗША), куратар выставачнага праекта “Беларусь і Біблія”, які паспяхова быў рэалізаваны летась ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Лекцыя арганізавана ў межах серыі мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”.

Сустрэча пачнецца ў 10.30 ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам