ГалоўнаяМерапрыемствыПартызанскі архіў: бібліятэка прэзентуе мультымедыйныя выданні
Размова з адвакатам аб зваротах грамадзян
У бібліятэцы стартуе Тыдзень кнігі Ірана

Партызанскі архіў: бібліятэка прэзентуе мультымедыйныя выданні

Партызанскі архіў: бібліятэка прэзентуе мультымедыйныя выданні
Іншыя мерапрыемствы
19 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

19 лістапада ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага выпуску серыі мультымедыйных выданняў “Партызанскі архіў” – электроннага дакументальнага выдання “Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху: 1944 год” – сумеснага праекта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне прысвечана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Зборнік уключае ў сябе 100 дакументаў Беларускага штаба партызанскага руху з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У іх знайшлі адлюстраванне асноўныя падзеі баявой і разведвальнай дзейнасці беларускіх партызан. У дакументах таксама сабраны звесткі аб колькасці і характары грузаў, дастаўленых народным мсціўцам з Вялікай зямлі, інфармацыя аб рэарганізацыі і перайменаванні партызанскіх фарміраванняў, месцах іх дыслакацыі і інш.

Прэзентацыя выдання прымеркавана да 75-годдзя заканчэння дзейнасці Беларускага штаба партызанскага руху.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 267 49 37.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя выдання пра партызанскі рух

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам