ГалоўнаяМерапрыемствыДзень літаб’яднання “Маладняк”
Гэты цудоўны свет жывёл: анімалістычны жанр у выяўленчым мастацтве
“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі

Дзень літаб’яднання “Маладняк”

Дзень літаб’яднання “Маладняк”
Іншыя мерапрыемствы
16 студзеня
Дата правядзення
11.00–18.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

16 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе Дзень літаб’яднання “Маладняк”, у межах якога ладзяцца круглы стол “Маладнякоўскімі крокамі” і святочная імпрэза.

Літаратурная арганізацыя “Маладняк”, якая стала першым прафесійным згуртаваннем пісьменнікаў, адыграла выключную ролю ў развіцці беларускай літаратуры 1920-х. Да 100-годдзя згуртавання пісьменнікаў быў арганізаваны рэспубліканскі праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца ў 2019–2023 гг. Ініцыятарамі яго стварэння сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Круглы стол “Маладнякоўскімі крокамі” пачне працу у 11.00, на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца роля літаб’яднання “Маладняк” у станаўленні беларускай літаратуры, а таксама вынікі першага года рэалізацыі і перспектывы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Прагучаць даклады, прысвечаныя дзейнасці пісьменніцкага згуртавання і спадчыне “маладнякоўцаў” – А. Бабарэкі, У. Хадыкі, У. Дубоўкі, З. Бандарынай і іншых аўтараў.

Працягнецца мерапрыемства ў 16.00 святочнай імпрэзай, на якой пройдзе прэзентацыя рэспубліканскага праекта, прысвечанага 100-гадоваму юбілею літаб’яднання “Маладняк”, з прадстаўленнем віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і яго новых раздзелаў, адзін з апошніх прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння паэта і перакладчыка Уладзіміра Хадыкі (1905–1940).

На літаратурнай вечарыне выступіць беларуская пісьменніца, настаўніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец, а таксама сайд-праект Naka Piano (Анастасія Шпакоўская і Ірына Кліменка), у выкананні якога прагучаць музычныя кампазіцыі, у тым ліку песня на словы В. Маракова “Адышоўшым”. Будуць прадстаўлены музычныя і літаратурныя нумары ў выкананні народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Завяршыцца імпрэза ў музеі кнігі адкрыццём выставы, прысвечанай аб’яднанню “Маладняк” і яго сябрам – В. Маракову, П. Трусу, М. Хведаровічу, А. Бабарэку і іншым юбілярам 2019 – пачатку 2020 г. Экспазіцыю складаюць кнігі і дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама фотаматэрыялы і рэчы маладнякоўцаў, прадстаўленыя Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.

Запрашаем прыняць удзел у нашых мерапрыемствах!

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Чытайце таксама, як у бібліятэцы адзначылі Дзень літаб’яднання “Маладняк” .

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам