ГалоўнаяМерапрыемствыКіно пачынаецца з кнігі
Конкурс "Музей кнігі – мой музей!"
У нагу з часам: сучаснасць і будучыня бібліятэкі ў лічбавую эпоху

Кіно пачынаецца з кнігі

Кіно пачынаецца з кнігі
Іншыя Мерапрыемствы
1–30 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 1 па 30 верасня запрашаем усіх жадаючых на выставу “Кіно пачынаецца з кнігі” ў чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Творы літаратуры даўно служаць крыніцай, якая натхняе майстроў усіх відаў мастацтва. Кінематограф не стаў выключэннем. З даўніх часоў стваральнікі кіно чэрпаюць ідэі для карцін з упадабаных усімі твораў. Часам экранізацыі настолькі ашаламляльныя, што ад іх захоплівае дух, і гэта прымушае па-новаму зірнуць на кнігу.

Кніжная выстава “Кіно пачынаецца з кнігі” пазнаёміць з літаратурай аб мастацтве кіно, знакамітых рэжысёрах, акцёрах, а таксама з папулярнымі творамі, па якіх былі знятыя фільмы.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.



Бібліятэкарам