ГалоўнаяМерапрыемствыПрывесці ў рух энергію сумлення (+відэа)
Калі гліна ажывае
Запрашаем на творчыя заняткі “Смайлік”

Прывесці ў рух энергію сумлення (+відэа)

Прывесці ў рух энергію сумлення (+відэа)
Іншыя мерапрыемствы
21 верасня па 15 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 21 верасня па 15 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Прывесці ў рух энергію сумлення”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, літаратуразнаўца, фалькларыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931–2016).

Раздзелы экспазіцыі “Слова – роднае, жывое, свабоднае”, “І ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі”, “Песенная панарама”, “Звонкае сэрца паэта”, “Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы” поўна раскрываюць жыццёвы і творчы шлях паэта.

Багатая літаратурная спадчына пісьменніка прадстаўлена зборам твораў у 23-х тамах, кнігамі выбраных твораў, зборнікамі лірыкі, раманам у вершах “Родныя дзеці”, паэмай “Сказ пра Лысую гару”, зборнікам п’ес “Начлег на буслянцы”, аўтабіяграфічнай аповесцю “Перажыўшы вайну”, зборнікамі літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў, кнігамі сатыры і гумару, творамі для дзяцей і інш.

Творы Ніла Гілевіча перакладзены на шматлікія мовы свету. Раздзел “Звонкае сэрца паэта” знаёміць наведвальнікаў з творамі аўтара на балгарскай, польскай, рускай, англійскай, іспанскай і іншых мовах, а таксама з перакладчыцкай дзейнасцю пісьменніка.

На словы паэта пісалі музыку шматлікія беларускія кампазітары: М. Чуркін, М. Аладаў, Я. Цікоцкі, А. Багатыроў, У. Алоўнікаў, Я. Глебаў, І. Лучанок, Дз. Смольскі, Э. Ханок і інш. Вершы паэта “Вы шуміце, бярозы”, “Жаўраначка”, “Шлях да Беларусі”, “Родная мова”, “Край мой беларускі, край” і шмат іншых сталі любімымі песнямі ў народзе. Зборнікі нот сабраны ў раздзеле “Песенная панарама”.

Матэрыялы раздзела “Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы” прысвечаны даследаванню шматграннай творчасці Ніла Сымонавіча. Пра паэта пісалі: Г. Сіненка, І. Навасельцава, Г. Ішчанка, В. Каратай, Ц. Чарнякевіч, М. Скобла, В. Смаль і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам