ГалоўнаяМерапрыемствыВеліч музыкі
Настаўнік, перад імем тваім…
Музейныя чытанні “Урокі Маленькага прынца”

Веліч музыкі

Веліч музыкі
Іншыя мерапрыемствы
1 кастрычніка – 16 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 1 кастрычніка па 16 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Веліч музыкі”, прысвечаная 90-годдзю Сафіі Асгатаўны Губайдулінай.

Сафія Губайдуліна – кампазітар сусветнай вядомасці, класік сучаснай музыкі. Яе творчасць выключна самабытная і не належыць новым музычным плыням і кірункам ХХ стагоддзя. Гэта велічэзны пласт сінтэзу ўсходняй і еўрапейскай культур, як у галіне філасофскага светасузірання, суадносін логікі і інтуіцыі, так і ў плане пошуку тэмбравых і гукавышынных спалучэнняў. Невыпадковая цікавасць Губайдулінай да інструментаў розных эпох і народаў, найбагацейшай калекцыяй якіх яна валодае і якія захоўваюць у сабе тысячагадовыя таямніцы гуку.

Асноўная сфера яе творчых інтарэсаў – камерная музыка розных жанраў: сачыненні для клавесіна і ўдарных, для органа; ансамблі для духавых інструментаў, п’есы для арфы і кантрабаса, флейты і альта. Кампазітар зрабіла наватарскія адкрыцці ў гучанні баяна, пераўтворанага ў ХХ стагоддзі з народнага інструмента ў акадэмічны.

Сафія Асгатаўна Губайдуліна – аўтар дзясяткаў буйных сімфанічных, вакальна-харавых і камерных твораў, аўтар музыкі да кіно і мультфільмаў (“Вертыкаль”, “Чучала”, “Маўглі” і інш.).

На выставе прадстаўлены ноты канцэрта “Offertorium” для скрыпкі з аркестрам, п’есы для камернага ансамбля, сачыненне для аргана “Светлае і цёмнае”, вакальны цыкл “Фацэлія”, цыкл дзіцячых п’ес “Музычныя цацкі”, санаты для баяна, п’есы для фартэпіяна, флейты і аргана, а таксама аўдыядакументы: партыта “Сем слоў” для віяланчэлі, баяна і струннага аркестра, “Чакона” для фартэпіяна, саната “Et exspecto... (У чаканні...)” для баяна ў выкананні Ф. Ліпса, канцэрт для фагота і нізкіх струнных і інш.

Дадаткова экспануюцца кнігі і артыкулы пра творчасць юбіляра.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Бібліятэкарам