Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
Тэма размовы – “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”.
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- Што такое іпатэка?
- На якія аб’екты нерухомасці можна аформіць іпатэку?
- Што можа запатрабаваць банк па іпатэчным крэдыце?
- У чым адрозненне крэдытавання на жыллё ад іпатэкі?
Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля адкажа адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Галіна Віктараўна Мельнічонак.
Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Галінай Мельнічонак.