ГалоўнаяМерапрыемствыКніжная кулінарыя
Запрашаем на сустрэчу з лемолагам Віктарам Язневічам
“Боская камедыя” Дантэ: да 700-годдзя стварэння паэмы

Кніжная кулінарыя

Кніжная кулінарыя
Іншыя мерапрыемствы
4 лістапада – 3 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 4 лістапада па 3 снежня 2021 года запрашаем на выставу “Кніжная кулінарыя” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Нішто так не аб’ядноўвае сям’ю, як смачная ежа і прыгожа накрыты стол. А лепшая ежа – гэта тая, што прыгатавана сваімі рукамі, прыносіць радасць і задавальненне вам і вашым блізкім, ствараючы кожны раз маленькае сямейнае свята.

Велізарны выбар прадуктаў, разнастайнасць рэцэптаў і фантазія дазваляюць ператварыць часам утомны абавязак гатавання ежы ў сапраўдны творчы працэс.

На выставе “Кніжная кулінарыя” прадстаўлена літаратура з рэцэптамі страў, якія не толькі смачныя, але і карысныя, падымаюць настрой і даюць энергію і сілы на кожны дзень.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам