ГалоўнаяМерапрыемствыКруглы стол “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага”: да 120-годдзя з дня нараджэння
Лекцыя і семінар “Цыгун – для здароўя і развіцця”
“Цікава пачытаць”: кніга Вольгі Нікольскай “Фей па імені Свецік”

Круглы стол “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага”: да 120-годдзя з дня нараджэння

Круглы стол “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага”: да 120-годдзя з дня нараджэння
Іншыя мерапрыемствы
18 лістапада
Дата правядзення
11.00–14.00
Час правядзення
прэс-цэнтр (пам. 308)
Месца правядзення

18 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага”, прымеркаваны да юбілею пісьменніка.

Сёлета 20 лістапада адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, крытыка і перакладчыка Міхася Зарэцкага (1901–1937), які быў сапраўднай літаратурнай зоркай 1920-х гг. Творы Зарэцкага (Міхаіла Яўхімавіча Касянкова) не проста карысталіся вялікім попытам чытачоў, але і своеасабліва ўздзейнічалі на пачуцці чытача. Вядомы нават такія факты, калі яго кнігі выносілі з бібліятэк, выкрадалі з шафаў, а з некаторых выданняў былі вырваны найбольш цікавыя старонкі.

27 студзеня 2021 г., напярэдадні юбілею пісьменніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў арганізаваны навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”: да 135-годдзя Змітрака Бядулі і 120-годдзя Міхася Зарэцкага, які рэалізоўваўся ў межах маштабнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”: да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”.

Круглы стол “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага” прадугледжвае прэзентацыю вялікай віртуальнай экспазіцыі, створанай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з партнёрамі праекта. Чакаецца, што ўдзел у навуковым пасяджэнні прымуць даследчыкі літаратуры (у прыватнасці творчасці Міхася Зарэцкага), прадстаўнікі архіваў і музеяў, бібліятэк і выдавецтваў, сродкаў масавай інфармацыі.

Мерапрыемства пройдзе ўжывую з трансляцыяй на платформе YouTube. Трансляцыя і яго пазнейшы відэазапіс будуць даступныя тут:

Пачатак круглага стала 18 лістапада а 11-й гадзіне ў прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 308).

Запрашаем!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам