ГалоўнаяМерапрыемствы“Беларускі погляд Даўгаўпілса”: у бібліятэцы адкрыецца фотавыстава Эдуарда Літвіноўскага
Беларускі авангард у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Ён прыйшоў да нас з дзяцінства

“Беларускі погляд Даўгаўпілса”: у бібліятэцы адкрыецца фотавыстава Эдуарда Літвіноўскага

“Беларускі погляд Даўгаўпілса”: у бібліятэцы адкрыецца фотавыстава Эдуарда Літвіноўскага
Іншыя мерапрыемствы
22–28 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

22 лістапада ў рамках Года народнага адзінства пачала працу фотавыстава “Беларускі погляд Даўгаўпілса”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Аўтар – фотамастак-пачатковец Эдуард Літвіноўскі, ураджэнец латвійскага горада Даўгаўпілса. Эдуард мае беларускія карані па бацькавай лініі і цесна супрацоўнічае з Цэнтрам беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.

Экспазіцыя ўключае больш за 40 работ. Фотамастак аб’яднаў беларусаў, якія пражываюць у Латгаліі, у адной фотасесіі: у нацыянальных касцюмах на фоне пейзажаў і гарадскога асяроддзя ў розны час года. На выставе можна ўбачыць багацце і разнастайнасць беларускага нацыянальнага касцюма, а таксама зачаравальныя віды Даўгаўпілса і яго ваколіц.

Мерапрыемства пройдзе ў рамках творчай стажыроўкі для кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і старшынь грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа ў Рэспубліку Беларусь, арганізаванай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Гасцей чакае экскурсія па “алмазе ведаў”, падчас якой яны пазнаёмяцца з гісторыяй і рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі і яе магчымасцямі як найбуйнейшага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць па 28 лістапада 2021 г. у галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам