Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
15 снежня а 17-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) адбылася “Літаратурная гасцёўня: сучасная расійская літаратура для дзяцей і падлеткаў”, якая пройдзе ў фармаце тэлемоста з Бібліятэкай замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.
У гасцей і ўдзельнікаў будзе магчымасць пагутарыць з пісьменнікамі, лаўрэатамі расійскіх нацыянальных прэмій у галіне літаратуры і экспертамі Бібліятэкі замежнай літаратуры і задаць ім хвалюючыя пытанні. Завершыць “Літаратурную гасцёўню” майстар-клас для педагогаў рускай мовы па актуальных тэхніках і прыёмах падачы сучаснай дзіцячай і юнацкай літаратуры.
У мерапрыемстве возьмуць удзел лаўрэат прэміі “Запаветная мара” ў намінацыі “За літаратурны дэбют”, удзельнік шорт-ліста прэміі “Новая дзіцячая кніга” ў намінацыі “Дзіцячая казка”, прызёр Міжнароднай прэміі імя У.П. Крапівіна, намінант на прэмію “Новыя гарызонты” Аляксей Алейнікаў, залаты дыпламант конкурсу “Залатое пяро Русі – 2008”, лаўрэат конкурсу “Залатое пяро Русі – 2009”, дыпламант конкурсу мастацкай і навукова-папулярнай дзіцячай і юнацкай літаратуры імя А.М. Талстога, лаўрэат конкурсу імя С.У. Міхалкова, пераможца конкурсу імя П.П. Яршова ў намінацыі “Cувязь часоў” Наталля Волкава.
Сустрэчу правядуць філолаг, журналіст, рэжысёр, прадзюсар Данііл Раманаў і эксперт Цэнтра дзіцячай кнігі і дзіцячых праграм Бібліятэкі замежнай літаратуры, метадыст Марыя Панамарэнка.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.