ГалоўнаяМерапрыемствыНязломны: Аляксей Талай
Пясняр народнага жыцця
Яны не павінны знікнуць!

Нязломны: Аляксей Талай

Нязломны: Аляксей Талай
Іншыя мерапрыемствы
25 лютага
Дата правядзення
17.00–18.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

25 лютага ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі “Нязломны: Аляксей Талай”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Выдавецкім домам “Звязда”.

Аляксей Талай – параалімпійскі чэмпіён, спартыўны і грамадскі дзеяч, бізнесмен, шчаслівы муж і бацька чацвярых дзяцей, а яшчэ член Канстытуцыйнай камісіі, матывацыйны аратар і мецэнат, дабрачынны фонд імя якога нядаўна быў удастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Выбух міны, якая затаілася з вайны, зрабіў шаснаццацігадовага падлетка іншым. Іншым стала ўсё яго жыццё, якое ўрачам цудам удалося выратаваць. Як 16-гадовы хлопец навучыўся жыць у новых для сябе ўмовах і як працаваў над сілай волі і духу – у апавяданнях самога героя і яго блізкіх: маці Людмілы, жонкі Анастасіі, урачоў, трэнераў, калег і сяброў.

Кніга журналісткі Валерыі Сцяцко “Нязломны: Аляксей Талай” – пра барацьбу за жыццё і пераадоленне цяжкасцей, пра шлях да алімпійскіх вышынь, цяжкую працу і перамогу, пра родных і блізкіх, сяброў і чалавечае шчасце.

Падчас мерапрыемства адбудзецца сустрэча з аўтарам выдання,  Аляксеем Талаем, і ўдзельнікамі выдавецкага праекта.

Прэзентацыя пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам