ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”
“Бібліяноч-2023”: чым парадуюць гасцей бібліятэкі Беларусі
Майстар-клас па роспісе яек воскам у тэхніцы “пісанка”

Майстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”

Майстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”
Іншыя мерапрыемствы
13 красавіка
Дата правядзення
15.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю майстар-класаў з удзелам вядомых майстроў народнай творчасці ў рамках выставачнага праекта “Фарфоравае асарці”.

6 і 13 красавіка а 15-й у выставачным комплексе (пам. 104) адбудуцца сустрэчы з членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ганнай Клімовіч па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”.

Распісаныя ўручную сюжэтнымі або арнаментальнымі ўзорамі “пісанкі” – традыцыйны від народнай творчасці, які не губляе сваёй папулярнасці і сёння. Толькі вопытныя майстры ведалі, як распісаць яйка так, каб яно стала абярэгам. З асаблівай стараннасцю яны выводзілі на шкарлупіне мудрагелістыя выявы старажытнаславянскіх сімвалаў уперамешку з расліннымі ўзорамі, пасля чаго арнамент пакрывалі фарбай патрэбнага колеру, а затым воскам. Людзі верылі, што абярэгавая пісанка на яйку абароніць іх ад бед і зла, дапаможа сабраць багаты ўраджай. Таму яйкі могуць пакрывацца сотнямі абярэгавых сімвалаў, кожны з якіх абараняў ад розных пошасцей. Абярэгавыя яйкі выкідваць было нельга, іх спальвалі або закопвалі ў зямлю.

На майстар-класе вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнай тэхнікай роспісу святочных яек і вырабіць унікальны абярэг уласнага дызайну, які стане арыгінальным атрыбутам аховы ад злых сіл.

Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна:

  • абавязкова зарэгістравацца: (8 017) 293 27 50;
  • прынесці з сабой некалькі белых сырых яек для іх далейшага роспісу.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Фарфоравае асарці”:

  • для дарослых – 7 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (пры прад’яўленні дакумента) – 5 руб.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37293 27 50.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам