ГалоўнаяМерапрыемствыПісьменнік-грамадзянін
Майстар Праванса
Запрашаем на творчыя заняткі “Гномік і ялінка”

Пісьменнік-грамадзянін

Пісьменнік-грамадзянін
Іншыя мерапрыемствы
6 студзеня – 4 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Пісьменнік-грамадзянін”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Алеся Савіцкага (1924–2015), праходзіць з 6 студзеня па 4 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Аляксандр Ануфрыевіч – аўтар мастацкай і дакументальнай прозы. Сваю літаратурную дзейнасць ён пачаў яшчэ ў партызанскім атрадзе. Асэнсаванне тых выпрабаванняў, што выпалі на долю чалавека, і асабіста перажытага ў гады вайны, дазволілі пісьменніку стварыць шэраг твораў аб гэтым цяжкім для краіны часе. Яго мастацкую спадчыну можна назваць своеасаблівым летапісам мінулых падзей. У ракурсе адлюстравання знаходзілася і ваеннае, і пасляваеннае жыццё Беларусі, убачанае пісьменнікам-франтавіком.

Вызначальнай для ўсёй творчасці А. Савіцкага стала і тэма выпраўлення чалавека, яго маральнага і духоўнага станаўлення як асобы ў складанасцях паўсядзённага быцця. Праз творы пісьменнік сцвярджае спрадвечныя каштоўнасці, маральныя нормы, што складаюць сутнасць жыцця беларуса: дабро, прыгажосць, мір, шчасце, каханне, сям’я, праца, любоў да роднай зямлі, захаванне памяці пакаленняў.

Юбілейная выстаўка “Пісьменнік-грамадзянін” складаецца з раздзелаў: “Творчыя здабыткі Алеся Савіцкага”, “Дзіцячая палічка: Алесь Савіцкі дзецям”, “Старонкі жыцця і творчасці”. У іх прадстаўлены асобныя выданні твораў пісьменніка, у тым ліку ў перакладах на іншыя мовы, публікацыі ў калектыўных зборніках і перыядычных выданнях, літаратурна-крытычныя матэрыялы аб творчасці пісьменніка, выданні з біяграфічнымі звесткамі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам