ГалоўнаяМерапрыемствыМова ваеннай ілюстрацыі
Фінісаж выставы “Самы галоўны велікан”
Нястрачаная спадчына

Мова ваеннай ілюстрацыі

Мова ваеннай ілюстрацыі
Іншыя мерапрыемствы
8 лютага – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

8 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Мова ваеннай ілюстрацыі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Выстаўка зладжана ў межах штогадовага выставачнага праекту “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі” і падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і пры садзейнічанні Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Акцэнт у экспазіцыі зроблены на творчае пераасэнсаванне трагічных падзей тых гадоў відавочцамі і нашчадкамі, магутнай ідэалагічнай і гістарычнай ролі партызанскай ілюстрацыі, агітацыйнай і антыфашысцкай сатырычнай графікі. Тут прадстаўлены мастацкія матэрыялы, каталогі, ілюстраваныя кніжныя выданні, музейныя прадметы, арыгінальная графіка і скульптура.

mova_vajennaj_iliustracyi_8.jpg

Сярод экспанатаў выстаўкі – арыгіналы беларускіх рукапісных кніг і часопісаў партызанскіх брыгад і атрадаў, а таксама асобныя апрацаваныя і павялічаныя старонкі гэтых “сведкаў гісторыі”. Франтавыя партрэты, віды разбураных паселішч, замалёўкі баявых дзеянняў і паўсядзённага жыцця ўяўляюць несумніўную каштоўнасць у якасці знакаў часу, дакументаў гісторыі, што данеслі да нас аб’ектыўную праўду вайны.


Экспазіцыя будзе працаваць да 31 снежня 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам