Анлайн-служба “Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі” (ВЦПІ) прадастаўляе максімальна зручны аддалены доступ да нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, РСФСР, БССР і СССР з 2008 года. Асноўная задача ВЦПІ – прафесійная бібліяграфічная дапамога.
З гэтай мэтай да працы далучаны спецыялісты, якія добра арыентуюцца ў прававых інфармацыйных рэсурсах.
З дапамогай формы на сайце вы можаце задаць пытанне, якое патрабуе складанага бібліяграфічнага пошуку. Адказы на раней зададзеныя пытанні захоўваюцца ў вашым асабістым архіве. Прымаюцца тэматычныя, удакладняючыя і фактаграфічныя запыты, прычым служба працуе кругласутачна, у рэжыме 24/7. Адказ за запыт уключае бібліяграфічныя спісы дакументаў прававой накіраванасці, а таксама спасылкі на поўны тэкст дакумента (яго можна замовіць праз службу “Электронная дастаўка дакументаў”) або на дакумент, даступны праз інтэрнэт.
Атрымаць доступ да нашых інфармацыйных рэсурсаў можна з любога камп’ютара і мабільнай прылады. Больш за тое, любая пошукавая сістэма ў інтэрнэце забяспечыць выхад да рэсурсаў на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Адным з самых папулярных кірункаў нашай дзейнасці стала прадастаўленне карыстальнікам прававых інфармацыйных рэсурсаў, якія мае бібліятэка. Акрамя таго, у прыярытэце інфармацыя пра тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы Рэспублікі Беларусь, краін СНД і замежных краін, актуальныя тэмы прававога характару. Рэгулярна абнаўляюцца звесткі пра выставы і віртуальныя праекты, дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Таксама прапануем вам бясплатныя тэматычныя сустрэчы з адвакатам і паслугі юрыдычных клінік і віртуальных юрыдычных служб, кансультацый.
У 2015 годзе дзякуючы высокаму інтарэсу да нашай анлайн-службы была створана група ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” – “Нацыянальная бібліятэка ў дапамогу правазнаўцу”. Так ВЦПІ можа заставацца на прамой сувязі са сваімі карыстальнікамі – дзеючымі і патэнцыяльнымі.
Сёння нашы віртуальныя сэрвісы дапамагаюць больш дакладна арыентавацца ў інфармацыйных прававых рэсурсах, сачыць за іх абнаўленнямі і развіваць навыкі пошуку інфармацыі ў электронным асяроддзі.
Карысныя спасылкі:
- Афіцыйна апублікаваныя прававыя акты на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь
- Кодэксы Рэспублікі Беларусь
- Прававы форум Беларусі
- Кодэксы БССР
Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.