ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Лісіцы брэшуць на барвяныя шчыты: Каханне і Час па Караткевічу
Анлайн-служба ВЦПІ НББ – у дапамогу аддаленым карыстальнікам

Бібліятэка ў рэжыме анлайн – падрабязнасці на тэлеканале СТБ

Бібліятэка ў рэжыме анлайн – падрабязнасці на тэлеканале СТБ
Іншыя навіны

У праграме “Вялікі горад” выйшаў поўнамаштабны сюжэт пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Віртуальныя рэсурсы, паслугі і выставы – дапытлівы глядач можа знайсці для сябе шмат карыснай інфармацыі.

Сярод нашых чытачоў нямала аўтараў навуковых прац. Але праводзіць даследаванні з дому – не самая простая задача. Знайсці правераныя крыніцы ў рэжыме анлайн можна толькі ў спецыялізаваных базах даных.

У студыі першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава распавяла пра пункты доступу да рэсурсаў сусветных вытворцаў, а таксама пра віртуальныя паслугі бібліятэкі.

З электроннымі рэсурсамі “алмаза ведаў” гледачоў пазнаёміла загадчыца аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Тулупава.

Трапіць у бібліятэку афлайн пакуль немагчыма, але пазнаёміцца з выставамі ў галерэях можна на сайце бібліятэкі. Напрыклад, відэаролік пра экспазіцыю выставачнага праекта “Вялікая Перамога” дасць магчымасць убачыць яго фрагментарна.

Цікавы факт: у працэсе падрыхтоўкі праекта быў знойдзены цікавы артэфакт, пра які ў сюжэце распавяла загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ірына Васільковіч.

Мы памятаем страшныя падзеі вайны і Вялікую Перамогу. Дзякуючы нашым бабулям і дзядулям сённяшняя Беларусь – квітнеючая краіна. Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі распавёў аб выставе “Беларусь: прыгожыя імгненні”.

Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце тэлеканала СТБ:

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам