ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Стала вядома праграма Бібліяночы
Вэбінар па фарміраванні бібліяграфічных запісаў у частцы вызначэння тэматыкі і адказнасці

Электронна-бібліятэчныя сістэмы: магчымасці і асаблівасці выкарыстання

Электронна-бібліятэчныя сістэмы: магчымасці і асаблівасці выкарыстання
Іншыя навіны

19 красавіка ў прэс-цэнтры бібліятэкі ў рамках мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы прайшоў семінар “Сучасныя рашэнні Znanium для бібліятэк: магчымасці і асаблівасці”.

Znanium – універсальная, шматпрофільная электронна-бібліятэчная сістэма. ЭБС уключае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; манаграфіі, слоўнікі і даведнікі, спецыяльныя перыядычныя выданні па гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, эканоміцы, праве, медыцыне, рэлігіі, педагогіцы і інш.

У якасці спікера семінара выступіў Аляксей Еманаў, кіраўнік напрамку развіцця ТАА “Знаниум”. Ён прадставіў удзельнікам трохмодульную структуру і функцыянал ІОС Znanium, асаблівасці пошукавай сістэмы, сэрвісы ўзаемадзеяння з ЭБС, эфектыўнае выкарыстанне рыдара. На прыкладзе аналітычнага модуля DiscoveryZnanium былі разгледжаны асаблівасці сучасных дыскаверы-сістэм, сэрвісы пошуку і аналізу тэкстаў.

Доступ да ЭБС “Znanium” адкрыты для зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і бібліятэк – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам