ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Сямейнасць як бліцкрыг: “План Бабарозы” Паўла Касцюкевіча
Працуеце / вучыцеся аддалена? Нацыянальная бібліятэка дапаможа напісаць навуковую работу

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў свабодным доступе

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў свабодным доступе
Іншыя навіны

Сёння аддалена можна працаваць з паўнатэкставымі, графічнымі і іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі НББ, выкарыстоўваючы “Віртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыі” ў раздзеле “Інфармацыйныя рэсурсы” партала, вэб-навігатар “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”, а таксама базы даных, якія агрэгіруе НББ.

У вэб-навігатары “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў раздзеле “Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” даецца больш за 40 спасылак на электронныя рэсурсы ўласнай генерацыі.

Гэта поўныя тэксты ўнікальных кніжных помнікаў Беларусі, прадстаўленыя ў праекце “Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў”, віртуальнай рэканструкцыі кніжнага збору “Сапегіяна”, “Дзяржаўным рэестры кніжных помнікаў Беларусі” і інш.

Прадстаўлены ўсе выпускі “Памятных кніжак...” (выданні сярэдзіны XIX – пачатку ХХ ст.), якія тычацца беларускіх тэрыторый і якія дазваляюць прасачыць дынаміку іх сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця:

У электронным рэсурсе “Лічбавы калейдаскоп” можна пазнаёміцца з унікальнымі краявіднымі і тэматычнымі электроннымі калекцыямі:

“Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” – лічбавыя копіі беларускіх часопісаў, выдадзеных на тэрыторыі БССР, заходнебеларускіх зямель і за іх межамі, якія адлюстроўваюць літаратурны працэс 1920-х і 1930-х гадоў;

“Мода і час” – электронныя копіі айчынных і замежных кніг, часопісаў, выяўленчых выданняў, асобных артыкулаў і ілюстрацый, у якіх прадстаўлены модныя фасоны жаночай, мужчынскай і дзіцячай вопраткі з XVI па XX ст.

Ваенныя падзеі розных эпох адлюстраваны ў віртуальных праектах: “1812 год у гісторыі Беларусі”, “Беларусь у Першай сусветнай”, “Памяць палаючых гадоў”, “100 дзён да Перамогі” і інш.

Шэраг паўнатэкставых рэсурсаў прысвечаны выдатным асобам, якія з’яўляюцца гонарам Беларусі:

Дзейнасць літаратурнага аб’яднання “Маладняк” прадстаўлена ў віртуальным праекце “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Унікальнаму прыроднаму аб’екту, які ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, прысвечаны рэсурс “Запаветны напеў, запаветная даль... Белавежская пушча”.

Найважнейшыя напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА на працягу больш за паўстагоддзя адлюстраваны ў рэсурсе “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва ”.

Біяграфіі вядомых людзей нашай краіны і найбольш важныя падзеі розных сфер яе жыцця прадстаўлены ў базе даных “Беларусь в лицах и событиях = Беларусь у асобах і падзеях”. Звесткі даведачнага характару пра вышэйшыя навучальныя ўстановы і вучоных – у рэсурсе “Вучоныя Беларусі”.

Вышэйназваныя і іншыя рэсурсы, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі (у тым ліку ў партнёрстве з іншымі ўстановамі), раскрываюць на паўнатэкставым узроўні бібліятэчныя фонды і будуць карысныя для навуковай, адукацыйнай, самаадукацыйнай дзейнасці.

Жадаем плённай аддаленай працы з нашымі рэсурсамі!

Матэрыял падрыхтаваны спецыялістамі падраздзялення па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў.

Навіны

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам