ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Нацыянальная бібліятэка на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
Тут цёпла

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў вучэбнай, навуковай і прафесійнай дзейнасці

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў вучэбнай, навуковай і прафесійнай дзейнасці
Іншыя навіны

12 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў семінар “Электронна-бібліятэчная сістэма «Айбукс.ру» (ibooks.ru) для інфармацыйнага забеспячэння навукі і адукацыі”.

Увазе слухачоў быў прапанаваны агляд электронна-бібліятэчнай сістэмы “Айбукс.ру” (ibooks.ru) – рэсурсу, які змяшчае поўныя тэксты сучаснай вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры па розных напрамках ад вядучых сусветных і расійскіх выдавецтваў (O’Reilly Media, Manning Publication, Peachpit Press, Packt Publishing, Pearson Education Inc, “ВШЭ”, “Златоуст”, “Владос”, “Флинта” і інш.). Унікальны складнік ЭБС – падборка навучальных і прафесійных выданняў па IT-тэматыцы – кантэнт ад вядучых выдавецтваў Расіі, якія спецыялізуюцца ў IT: “БХФ-Петербург”, “Питер”, “ДМК-Пресс”, “Горячая линия-Телеком”, “Издательство МГТУ им. Н.Э. Баумана” і інш.

З прывітальным словам выступіў Віктар Пшыбытка – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

IBOOKS_1.JPG

Асаблівую ўвагу на семінары надалі пытанням навігацыі і пошуку на платформе, асаблівасцям працы з асабістым кабінетам і адміністратарскім модулем. Удзельнікі абмеркавалі магчымасці камплектавання ў ЭБС, фарміравання калекцый у адпаведнасці з патрэбамі арганізацыі, а таксама стварэнне падборак актуальнай літаратуры спецыялістамі кампаніі “Айбукс”.

Спікерамі семінара выступілі прадстаўнікі кампаніі “Айбукс” – генеральны дырэктар Алена Корабава і кіраўнік па працы з кліентамі Лола Цвяткова.

Сустрэча прайшла ў змешаным фармаце: больш за 40 спецыялістаў бібліятэк з усіх рэгіёнаў Беларусі змаглі далучыцца як анлайн, так і вочна.

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёмства з вядучымі электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі і заўсёды адкрыта для супрацоўніцтва!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам