ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Знойдзеныя дакументы праліваюць святло на гісторыю Жыровіцкага манастыра (+відэа)
Малюнкі Кузьмы Чорнага

Калегам – пра віртуальнае абслугоўванне карыстальнікаў

Калегам – пра віртуальнае абслугоўванне карыстальнікаў
Іншыя навіны

15 мая ў рамках цыкла адкрытых анлайн-лекцый “Сучасная бібліятэка” адбылася лекцыя загадчыцы аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Алены Тулупавай для калег і студэнтаў бібліятэчных факультэтаў універсітэтаў культуры з Расіі, Беларусі і Украіны.

Арганізатарамі лекцыі выступілі кафедра бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці Чалябінскага дзяржаўнага інстытута культуры і Савет маладых вучоных Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Тэма лекцыі “Практыка віртуальнага інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання” выклікала жывую цікавасць калег, паколькі ў рэжыме закрытых чытальных залаў бібліятэкі актыўна шукаюць новыя формы віртуальнага ўзаемадзеяння з карыстальнікамі. Да зум-лекцыі падключыліся каля 100 слухачоў з Чалябінскай, Курганскай, Цюменскай, Кемераўскай, Свярдлоўскай, Ленінградскай абласцей, Рэспублікі Башкірыя, Рэспублікі Удмуртыя Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі бібліятэчнай супольнасці з Мінска, Арла, Харкава і Марыупаля.

У ходзе выступлення А.В. Тулупава пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з асноўнымі напрамкамі работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў анлайн-асяроддзі і інструментамі інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання, такімі як:

Пасля лекцыі ўдзельнікі ажыццявілі інтэрнэт-навігацыю па старонках партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама змаглі задаць і атрымаць адказы на ўсе пытанні. Сустрэча прадэманстравала адсутнасць межаў і адлегласцей для прафесійных зносін, а таксама жаданне бібліятэчнай супольнасці разам вырашаць хвалюючыя ўсіх задачы.

Жадаючыя могуць пазнаёміцца з прэзентацыяй да лекцыі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам