31 Жні 2024
Званне Героя Савецкага Саюза Ціхану Піменавічу Бумажкову (1910–1941) і яго бліжэйшаму паплечніку Фёдару Іларыёнавічу Паўлоўскаму (1908–1989) было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 жніўня 1941 года “за адвагу і геройства, праяўленыя ў партызанскай барацьбе ў тыле супраць германскага фашызму”.
Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"
31 Жні 2024
31 жніўня спаўняецца 130 гадоў Аляксандру Васільевічу Грубэ (1894–1980), імя якога ўпісана ў гісторыю культуры Беларусі. Ён належаў да таго пакалення скульптараў, якія сваёй дзейнасцю і творчасцю спрыялі станаўленню і развіццю беларускага мастацтва ў ХХ ст.
Па старонках беларускага календара
30 Жні 2024
1 верасня з 14.00 да 18.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках гарадскога свята да Дня ведаў пройдзе лекцыйна-адукацыйны фестываль “Урокі міру”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
30 Жні 2024
1 верасня ў прэс-цэнтры (пам. 308) будзе працаваць тэматычная пляцоўка “Бібліятэка на далоні”, арганізаваная ў рамках праграмы гарадскога свята да Дня ведаў у бібліятэцы “Урокі міру”.
Бібліятэка анлайн
30 Жні 2024
26–30 жніўня ў Самаркандзе (Рэспубліка Узбекістан) адбыўся XIII Міжнародны музычны фестываль “Sharq Tarolanari” (“Мелодыі Усходу”).
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
29 Жні 2024
29 жніўня ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў міністр інфармацыі і тэлекамунікацыі Рэспублікі Сербія Дзеян Рысціч.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
29 Жні 2024
31 жніўня і 1 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіцца ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
29 Жні 2024
28 жніўня ў бібліятэцы да Дня ведаў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прэзентаваў адукацыйнае выданне для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Школа супергероев финансовой грамотности”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
29 Жні 2024
У гасцях у залы мастацтва чытач, голас якога знаёмы і любімы беларускімі радыёслухачамі. Уладзімір Трапянок – чалавек, які прысвяціў усё жыццё чароўнаму свету хваляў, прайшоўшы творчы шлях ад рэдактара праграм да дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё, а пасля стаўшы настаўнікам для новых пакаленняў таленавітых студэнтаў, сярод якіх, магчыма, будучыя спецыялісты радыёвяшчання.
Зала дакументаў па мастацтве прапануе...
29 Жні 2024
Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Па конях!: вобраз каня ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 29 жніўня па 29 верасня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).
Кніжныя выстаўкі
28 Жні 2024
28 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Кітайскага цэнтра кнігі.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
28 Жні 2024
Юбілейная кніжная выстаўка “Фарбуе верасень лісты…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка, аўтара шматлікіх твораў для дзяцей Артура Вольскага (1924–2024), праходзіць з 28 жніўня па 29 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).
Кніжныя выстаўкі
27 Жні 2024
27 жніўня ў галерэі “Панарама” адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы “Ззяе Ташкент”, якая знаёміць гледачоў са сталіцай Узбекістана – найбольшым па населенасці горадам Цэнтральнай Азіі.
Мастацкія выстаўкі
26 Жні 2024
24 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Жырафікі з Афрыкі”, дзе ўдзельнікі навучыліся рабіць аб’ёмную аплікацыю з каляровай паперы.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
23 Жні 2024
22 жніўня ў межах цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, які штомесяц ладзіцца ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), па просьбах гледачоў быў паказаны фільм “Атака з ходу” (1975) – другая частка кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
23 Жні 2024
22 жніўня па выніках перамоў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі і прэм’ера Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цяна ў Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь адбылася афіцыйная цырымонія падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
23 Жні 2024
22 жніўня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася жнівеньская гарадская секцыя настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска “Особенности организации образовательного процесса при изучении учебных предметов «Русский язык» и «Русская литература» в 2024/2025 учебном году”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
23 Жні 2024
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Емяльяну Ігнатавічу Барыкіну (1902–1951) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 1 студзеня 1944 года “за ўзорнае выкананне заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі ў тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.
Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"
22 Жні 2024
22 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з палітолагам Андрэем Лазуткіным і спецыялістам Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Наталляй Савянок.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
21 Жні 2024
У зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) у рамках рубрыкі “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” чытачоў парадуе новая экспазіцыя “Загадкі рускага роспісу”, прысвечаная народным промыслам па мастацкім роспісе ў Расіі.
Зала дакументаў па мастацтве прапануе...