Віртуальныя даведачныя службы (ВДС) "Спытай бібліятэкара" і КАРУНБ акажуць бясплатную анлайн-дапамогу любому наведвальніку партала.
ВДС дапамогуць атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў фондах нашай бібліятэкі канкрэтнага выдання, падабраць спіс літаратуры па тэме, якая вас цікавіць (да 10-ці найменняў), прафесійна скласці бібліяграфічнае апісанне дакументаў. Акрамя таго, мы можам даць вам кароткую інфармацыю аб канкрэтным факце або падзеі.
Каб задаць пытанне, неабходна зарэгістравацца.
Падрабязней пра работу ВДС – на старонцы "Спытай бібліятэкара" і ў нашым відэаўроку.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.