ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Жанр оперы ў творчасці беларускіх кампазітараў скрозь прызму гісторыі еўрапейскай музыкі
Навукова-практычны каментар да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Захаваем нацыянальны дакумент разам

Захаваем нацыянальны дакумент разам
Іншыя навіны

Я, як мастак, разумею Час – гэта рытм майго сэрца
ад нараджэння ў хроніцы быцця на маленечкай блакітны планеце,
дзе пары супрацьлегласцей проціборствуюць, імкнучыся да гармоніі,
дзе чалавек і Сусвет адзіныя ў імгненнях майго зямнога жыцця…
І “Мера – гэта Аблічча Свету”, і “Усяму свой час
усякай рэчы пад небам...”
Уладзімір Хін

Нацыянальную бібліятэку Беларусі на працягу шэрагу гадоў звязваюць творчыя і сяброўскія адносіны з вядомым беларускім мастаком Уладзімірам Правідохіным. За апошнія тры гады аўтар перадаў у электронную бібліятэку бібліятэкі звыш 230 графічных работ, не выключэннем стаў і 2024 год.

Уладзімір Андрэевіч Правідохін (Уладзімір Хін) – вядомы беларускі мастак, член Саюза мастакоў СССР, член Беларускага саюза мастакоў. Яго працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, а таксама ў музеях Расіі, ЗША, Германіі і прыватных калекцыях Францыі, Ізраіля, Швейцарыі і інш.

Электронная калекцыя “Час Мера Свету” серыі “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Правідохін” папоўнілася 37 выяўленчымі дакументамі.

Сярод новых работ – творы, выкананыя ў тэхніках акварэлі, тэмперы і малюнка. Кожны матэрыял мае сваю спецыфіку і мастацкі вобраз будуецца, зыходзячы з магчымасцей такіх тэхнік, як малюнак, акварэльны і тэмперны жывапіс.

Каляровы і графічны рытм кампазіцый перадае стан здзіўлення аўтара, які нібы ўпершыню ўбачыў прыгажосць пабудовы сусвету, і кажа пра манізм сусветных рытмаў, дзе цела, дух, слова, колер, лінія і кропка адзіныя. Акварэльныя фарбы празрыстыя, тэмперныя колеры чыстыя, а лініі тушы дынамічныя і вытанчаныя.

Манументальная строгасць кампазіцый у натуральным адзінстве супрацьлегласцей і стварае гармонію прапанаваных твораў Уладзіміра Хіна.

Providokhin_1.jpg
Кампазіцыя 1083. 1995

Providokhin_2.jpg
Парадокс – лета. 2008

Цікавасць заслугоўваюць працы “Фата Маргана” (2005 і 2006 гг.), якія адлюстроўваюць ўспрыманне аўтара аптычнай з’явы ў атмасферы свету віражоў.

Providokhin_3.jpg Providokhin_4.jpg
                                     Фата Маргана. 2005                                      Фата Маргана. 2006

Нацыянальная бібліятэка Беларусі дзякуе Уладзіміру Андрэевічу Правідохіну за каштоўны падарунак для чытачоў бібліятэкі. Дзякуючы такім неабыякавым людзям культурная спадчына Беларусі цяпер даступная ўсім.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам