ГалоўнаяНавіны

Навіны

Памяці першых беларускіх партызан – Герояў Савецкага Саюза

31 Жні 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Ціхану Піменавічу Бумажкову (1910–1941) і яго бліжэйшаму паплечніку Фёдару Іларыёнавічу Паўлоўскаму (1908–1989) было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 жніўня 1941 года “за адвагу і геройства, праяўленыя ў партызанскай барацьбе ў тыле супраць германскага фашызму”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Адзін з пляяды першых скульптараў

31 Жні 2024

31 жніўня спаўняецца 130 гадоў Аляксандру Васільевічу Грубэ (1894–1980), імя якога ўпісана ў гісторыю культуры Беларусі. Ён належаў да таго пакалення скульптараў, якія сваёй дзейнасцю і творчасцю спрыялі станаўленню і развіццю беларускага мастацтва ў ХХ ст.

Па старонках беларускага календара

Бібліятэка на далоні

30 Жні 2024

1 верасня ў прэс-цэнтры (пам. 308) будзе працаваць тэматычная пляцоўка “Бібліятэка на далоні”, арганізаваная ў рамках праграмы гарадскога свята да Дня ведаў у бібліятэцы “Урокі міру”.

Бібліятэка анлайн

Дзень беларускага пісьменства разам з Нацыянальнай бібліятэкай!

29 Жні 2024

31 жніўня і 1 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіцца ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выданне “Школа супергероев финансовой грамотности” прэзентавана ў “алмазе ведаў”

29 Жні 2024

28 жніўня ў бібліятэцы да Дня ведаў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прэзентаваў адукацыйнае выданне для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Школа супергероев финансовой грамотности”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыялог з чытачом: На хвалі натхнення

29 Жні 2024

У гасцях у залы мастацтва чытач, голас якога знаёмы і любімы беларускімі радыёслухачамі. Уладзімір Трапянок – чалавек, які прысвяціў усё жыццё чароўнаму свету хваляў, прайшоўшы творчы шлях ад рэдактара праграм да дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё, а пасля стаўшы настаўнікам для новых пакаленняў таленавітых студэнтаў, сярод якіх, магчыма, будучыя спецыялісты радыёвяшчання.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Па конях!

29 Жні 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Па конях!: вобраз каня ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 29 жніўня па 29 верасня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Фарбуе верасень лісты…

28 Жні 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Фарбуе верасень лісты…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка, аўтара шматлікіх твораў для дзяцей Артура Вольскага (1924–2024), праходзіць з 28 жніўня па 29 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Фільм “Атака з ходу”: “Доўгія вёрсты вайны” працягваюцца

23 Жні 2024

22 жніўня ў межах цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, які штомесяц ладзіцца ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), па просьбах гледачоў быў паказаны фільм “Атака з ходу” (1975) – другая частка кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Кітайская міжнародная камунікацыйная група заключылі Мемарандум аб узаемаразуменні па стварэнні Кітайскага цэнтра кнігі

23 Жні 2024

22 жніўня па выніках перамоў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі і прэм’ера Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цяна ў Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь адбылася афіцыйная цырымонія падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Секцыя настаўнікаў рускай мовы і літаратуры адбылася на базе бібліятэкі

23 Жні 2024

22 жніўня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася жнівеньская гарадская секцыя настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска “Особенности организации образовательного процесса при изучении учебных предметов «Русский язык» и «Русская литература» в 2024/2025 учебном году”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Слаўны сын двух народаў

23 Жні 2024

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Емяльяну Ігнатавічу Барыкіну (1902–1951) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 1 студзеня 1944 года “за ўзорнае выкананне заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі ў тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

22 Жні 2024

22 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з палітолагам Андрэем Лазуткіным і спецыялістам Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Наталляй Савянок.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

21 Жні 2024

У зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) у рамках рубрыкі “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” чытачоў парадуе новая экспазіцыя “Загадкі рускага роспісу”, прысвечаная народным промыслам па мастацкім роспісе ў Расіі.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Раўнапраўныя члены грамадства

22 Ліс 2024

З 22 лістапада па 22 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная выстава “Раўнапраўныя члены грамадства”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты