ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Іх мужнасць і подзвіг – нам прыклад
8 мая 1945 года. Дзень напярэдадні Перамогі

Буктрэйлеры: “У вайны не жаночае аблічча” Святланы Алексіевіч

Буктрэйлеры: “У вайны не жаночае аблічча” Святланы Алексіевіч
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі. У спецыяльнай рубрыцы нашага партала можна пазнаёміцца з матэрыяламі, створанымі маладымі для маладых.
Тэксты лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч натхнілі многіх удзельнікаў конкурсу (а сярод іх – моладзь ад 14 да 31 года). Асаблівай папулярнасцю карысталася дакументальна-нарысавая кніга “У вайны не жаночае аблічча” – магчыма, менавіта праз несумяшчальнасць архетыпаў “жанчына” і “вайна”, вынесеных у назву. 

Заінтрыгаваныя, а пасля і захопленыя праўдзівымі аповедамі ўдзельніц ваенных падзей, канкурсанты прапанавалі ўласнае бачанне гэтай кнігі.

Адзначым, што інтэрпрэтацыі адрозніваюцца як тэхнічна, так і канцэптуальна. Хтосьці вырашыў зняць невялікае сюжэтнае відэа, аматарскае, але захапляльнае і кранальнае:

Хтосьці вырашыў зрабіць акцэнт на дакументалізме кнігі і рэальнасці персанажаў ды падзей у ёй:

Для некага апынуўся больш прымальным хутчэй журналісцкі падыход:

А хтосьці паспрабаваў працаваць найперш з візуальнымі вобразамі, “ажыўляючы” старыя фота.

Розныя па чытацкім бачанні і спосабе рэалізацыі, гэтыя відэа спалучаныя адным – жаданнем данесці важную кнігу да сучаснага чытача.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала. 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам