ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі
Напісанае застаецца: новае выданне твораў Васіля Быкава

“Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”: да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі

“Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”: да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі
Іншыя навіны

Маштабны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” працягвае сваю працу пасля летніх вакацый шэрагам мерапрыемстваў.

15 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899 –10.10.1938), паэта, празаіка, літаратуразнаўца, крытыка, аднаго з арганізатараў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”.

Як і большасць пісьменнікаў-маладнякоўцаў, ён быў рэпрэсаваны, памёр ў лагернай бальніцы, некалькі дзён не дажыўшы да 40 гадоў. Пры жыцці аўтара выйшла толькі адна яго кніга – “Апавяданні” (1925, серыя “Кніжніца «Маладняка»”). Аднак пасля вяртання дакументаў на радзіму стала магчыма пазнаёміцца з ўсёй яго спадчынай – выдадзены Збор твораў у 2 тамах (2011, Вільня), падрыхтаваны дачкой пісьменніка Алесяй Бабарэка і даследчыкамі Ганнай Запартыка і Віктарам Жыбулем.

“Маладнякоўскі” Бялінскі – так называлі Адама Бабарэку ў 1920-я гады. Ён адным з пepшыx y айчыннай навуцы пaчaў pacпpaцoўвaць тэapэтычныя пытaнні эcтэтыкі, мeтaдaлoгіі літapaтypaзнaўcтвa, зacяpoджвaў yвaгy нa эcтэтычныx пoглядax піcьмeннікaў, пpaблeмax тaлeнтy і літapaтypнaгa мaйcтэpcтвa, кyльтypы твopчacці. Менавіта ён увёў ва ўжытак уласныя тэрміны – “адраджанізм” і “маладнякізм”.

Да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага літаратуразнаўца Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентуе віртуальны раздзел “Адам Антонавіч Бабарэка”, які яшчэ ў верасні быў прадстаўлены грамадскасці на партале НББ у складзе праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Сумесны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і часопіса “Маладосць” ладзіцца да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

У вечарыне возьмуць удзел супрацоўнікі арганізацый, якія удзельнічаюць у праекце, – даследчыкі жыцця і творчасці Адама Бабарэкі. Падчас імпрэзы будуць экспанавацца фотаздымкі і кнігі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальнай бібліятэкі.

Таксама да юбілею крытыка ладзіцца цыкл аўтарскіх лекцый, якія пройдуць у музеі (вул. М. Багдановіча, 13):

17 кастрычніка а 17-й – лекцыя празаіка, архівіста, даследчыцы Ганны Севярынец “Крытык і сусвет: Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”;

23 кастрычніка а 17-й – лекцыя паэта і літаратуразнаўца Віктара Жыбуля “Генератар творчай думкі: творчы дыяпазон Адама Бабарэкі, адметнасці яго літаратурнай спадчыны”;

30 кастрычніка а 17-й – лекцыя паэта і літаратуразнаўца Віктара Жыбуля “Ад Узвышша да Уздалля: жыццё і дзейнасць Адама Бабарэкі ў выгнанні”.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.


Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам