ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Білет у дарослае жыццё: навучэнцам Першамайскага раёна ўручылі пашпарты
Без разгубленасці і мітусні

Прайшло першае мерапрыемства праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанае 110-годдзю Валерыя Маракова

Прайшло першае мерапрыемства праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанае 110-годдзю Валерыя Маракова
Іншыя навіны

14 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і часопіса “Маладосць”.

Першая імпрэза праекта, які ладзіцца да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”, называлася “Мы будзем жыць! Жыццё за нас...” і была прысвечана беларускаму паэту і перакладчыку, “маладнякоўцу” Валерыю Маракову (1909–1937).

Мерапрыемства адкрылі прадстаўнікі чатырох арганізацый: дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Беларусі Міхаіл Рыбакоў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка і галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава. Яны расказалі пра заключаную на пяцігадовы перыяд (2019–2023) дамову на сумесную працу над маштабным праектам.

Вядучы бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Лаўрык прэзентавала віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаваны да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923–1928), і раздзел праекта, прысвечаны сябру “Маладняка” – беларускаму пісьменніку, перакладчыку Валерыю Маракову.

У вечарыне прынялі ўдзел пісьменнікі, літаратуразнаўцы, даследчыкі літаратуры, бібліятэкары – Кастусь Цвірка, Казімір Камейша, Ірына Багдановіч, Дзмітрый Давідоўскі, Ганна Севярынец, Антон Рудак.

Выступоўцы расказалі пра даследаванне творчасці пісьменнікаў-“маладнякоўцаў”, якое пачалося яшчэ ў 1990-х. На імпрэзе згадалі асобу Леаніда Маракова, яго працу над 10-томным энцыклапедычным выданнем “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991” і кнігай “Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст” (1999).

Пісьменнікі Казімір Камейша і Ганна Севярынец, гісторык і журналіст Антон Рудак распавялі пра асобныя эпізоды з жыцця Валерыя Маракова, расказалі пра яго сям’ю. Казімір Камейша прачытаў новы верш, прысвечаны паэту-маладнякоўцу і ўпершыню прэзентаваны на мерапрыемстве.

З віртуальным праектам можна пазнаёміцца на беларускамоўнай версіі сайта бібліятэкі ў раздзеле “Усе праекты”.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 69, (8 017) 293 27 19.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам