З 16 ліпеня па 12 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) арганізавана выстаўка “Ад сэрца да сэрца”, прысвечаная Міжнароднаму дню дружбы.
Гэты Дзень з`яўляецца адным з самых маладых свят у календары ААН. Ён быў абвешчаны на 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 27 красавіка 2011 года і штогод азначаецца 30 ліпеня (рэзалюцыя 65/275).
У Рэзалюцыі падкрэсліваецца, што дружба паміж народамі, краінамі, культурамі і асобнымі людзьмі натхняе сусветную супольнасць на ажыццяўленне намаганняў па забеспячэнні міру і дае магчымасць навесці масты паміж групамі грамадзянскай супольнасці, якія паважаюць культурную разнастайнасць.
Абвяшчэнне Дня таксама накіравана на падтрымку мэт і задач Дэкларацыі і Праграмы дзеянняў у сферы культуры міру і Міжнароднага дзесяцігоддзя культуры міру і ненасілля ў інтарэсах дзяцей планеты (2001–2010 гады).
Генеральная Асамблея заклікала дзяржавы, міжнародныя арганізацыі і групы грамадзянскай супольнасці, адзначаючы Міжнародны дзень дружбы, арганізоўваць мерапрыемствы і ініцыятывы, што спрыяюць намаганням міжнароднай супольнасці і накіраваны на заахвочванне дыялогу паміж цывілізацыямі, салідарнасці, узаемаразумення і прымірэння.
Сяброўства, гармонія, цярпімасць, узаемная павага і клопат адзін аб адным – гэтыя канцэпцыі пранізваюць дзейнасць і ідэалы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Статут абвяшчае, што адной з мэт Арганізацыі з’яўляецца развіццё “дружалюбных адносін паміж нацыямі”. Тыя ж самыя словы паўтораны ў прэамбуле да Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека. У Статуце ЮНЕСКА гаворыцца пра неабходнасць усталявання міру, заснаванага не толькі на “эканамічных і палітычных пагадненнях урадаў”, але і на “інтэлектуальнай і маральнай салідарнасці чалавецтва”. Ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН таксама накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж дзяржавамі і народамі розных культур і рэлігій, у тым ліку на барацьбу з сіламі, якія распальваюць экстрэмізм.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Вудра Вільсан аднойчы сказаў: “Дружба – гэта адзінае, што можа калі-небудзь аб’яднаць увесь свет”. Калі мы сябруем, мы знаёмімся з разнастайнасцю навакольнага свету і рознымі пунктамі гледжання. Дружба прыносіць нам радасць і дапамагае ў цяжкую хвіліну, хоць нават самыя моцныя адносіны могуць падвяргацца выпрабаванням. Тыя ж прынцыпы, на якіх будуюць адносіны самыя лепшыя сябры – давер, павага і ўзаемавыгадныя рашэнні, – адыгрываюць таксама важную ролю ў супольнасці дзяржаў.
Асаблівая ўвага Міжнароднага дня дружбы нададзена такой важнай задачы, як прыцягненне моладзі і маладзёжных лідараў да актыўнага ўдзелу ў грамадскай дзейнасці, якая развівае павагу да разнастайных сусветных культур і прапагандуе міжнароднае ўзаемаразуменне.
Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
- Дружба народаў: разам да адзінай мэты.
- Дружба – адзін з галоўных маральных законаў сучаснасці.
- Дыялог паміж цывілізацыямі – талерантнасць у рашэнні палітычных і сацыяльных канфліктаў.
- Культура міру, выхаванне ў духу цярпімасці.
- Дыялог паміж культурамі.
Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 60 дакументаў. У асноўным, гэта дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза і інш.) на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.
Выстаўка будзе карысная шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца культурай міру, культурнай разнастайнасцю, праблемамі сучасных міжканфесійных адносін, пытаннямі талерантнасці, а таксама спецыялістам у сферы сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права і канфлікталогіі.
Карысныя спасылкі
- Міжнародны дзень дружбы
- Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця (21 мая)
- Міжнародны дзень міру (21 верасня)
- Міжнародны дзень, прысвечаны цярпімасці (16 лістапада)
- Міжнародны год моладзі: дыялог і паразуменне (12 жніўня 2010 года – 11 жніўня 2011 года)
- 2010 год: Міжнародны год збліжэння культур
- 2000 год: Міжнародны год культуры міру [A/RES/52/15]
- 1995 год: Год Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прысвечаны цярпімасці [A/RES/48/126]
- 2001–2010: Міжнароднае дзесяцігоддзе культуры міру і ненасілля ў інтарэсах дзяцей планеты
- "Альянс цивилизаций"
- Дыялог паміж цывілізацыямі і культура міру
- ААН і пытанне свабоды рэлігіі або перакананняў
- Права на свабоду перакананняў і іх вольнае выражэнне
Дакументы
- Глабальная павестка дня для дыялогу паміж цывілізацыямі (2001 год)
- Дэкларацыя і Праграма дзеянняў у сферы культуры міру (1999 год)
- Дэкларацыя па ліквідацыі ўсіх форм нецярпімасці і дыскрымінацыі на аснове рэлігіі або перакананняў (1981 год)