ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З клопатам пра ахову спадчыны
Завяршэнне праграмы “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”

Асноўны закон Расіі

Асноўны закон Расіі
Іншыя навіны

Тэматычная выстава “Асноўны закон Расіі”, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі (12 снежня), адкрыта з 31 кастрычніка па 7 студзеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Дзеючая Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі прынята ўсенародным галасаваннем 12 снежня 1993 года. Калі ўзяць за адпраўную кропку першую ў гісторыі расійскай дзяржавы Канстытуцыю, прынятую ў 1918 годзе, то Канстытуцыя 1993 года – гэта пяты Канстытуцыйны тэкст за 100-гадовую гісторыю краіны. Канстытуцыя дзейнічае ўжо трыццаць гадоў, што нашмат перавышае сярэдні тэрмін жыцця многіх дэмакратычных канстытуцый.

Новая расійская Канстытуцыя, вызваліўшыся ад шмат чаго з савецкага багажу, вярнула рэлігійныя свабоды, права на прыватную ўласнасць, палітычны і ідэалагічны плюралізм, аформіла парламентарызм, прэзідэнцтва, канстытуцыйную юстыцыю. Былі рэабілітаваны прынцыпы падзелу ўлады і свабоднай эканамічнай дзейнасці, перавага праў чалавека над грамадскімі інтарэсамі, адбылося непасрэднае ўключэнне норм міжнароднага права ў расійскую прававую сістэму.

Яшчэ адной рысай Канстытуцыі з’яўляецца такая якасць, як стабільнасць. У параўнанні з любым дзеючым расійскім законам, у які рэгулярна ўносяцца змены, Канстытуцыя 1993 года вельмі кансерватыўны дакумент. За ўвесь час яе існавання ў яе ўнеслі ўсяго пяць паправак. Апошняя папраўка ўнесена пасля адабрэння падчас агульнарасійскага галасавання 1 ліпеня 2020 года.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – нарматыўна-прававыя акты, каментары, зборнікі артыкулаў і тэзісаў, матэрыялы дакладаў і навукова-практычных канферэнцый, семінараў і круглых сталоў, манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, бібліяграфічныя даведнікі па канстытуцыйным праве, слоўнікі па канстытуцыйнай тэрміналогіі і аналізе артыкулаў Канстытуцыі – усяго больш за 80 экспанатаў.

Выстава прызначана навуковым супрацоўнікам, студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных ВНУ і ўсім, хто цікавіцца праблемамі і гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага права і правасуддзя ў Расіі.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Гісторыя нараджэння дзеючай Канстытуцыі Расіі
  • Расійская Канстытуцыя ў развіцці: змены і папраўкі
  • Сутнасць, значэнне і асаблівасці Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі
  • Канстытуцыйны суд Расійскай Федэрацыі: рэалізацыя праваабарончай функцыі
  • Канстытуцыйныя асновы паўнамоцтваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
  • Параўнальна-прававы аналіз канстытуцыйнага права Расіі і замежных краін
  • Бібліяграфіі канстытуцыйнага права і слоўнікі па канстытуцыйнай тэрміналогіі і аналізу артыкулаў

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Карысныя спасылкі:

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам