ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Дэбют” для пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў
Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 5

“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка

“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка
Іншыя навіны

7 снежня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё выставы “Бібліятэка Максіма”.

Надзелены рэдкім, незвычайным талентам, Максім Багдановіч стаў вядомым не толькі як арыгінальны і непаўторны мастак слова, паэт-наватар, але і як цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, глыбокі гісторык і тэарэтык літаратуры, пісьменнік-публіціст і празаік. Таксама ён быў вядомым кнігалюбам, сістэматычна вывучаў беларускія публікацыі перыяду новага беларускага адраджэння і збіраў уласную бібліятэку, якая, на жаль, не захавалася.

Адпаведна архіўным дакументам, успамінам і ліставанню даследчыкі змаглі рэканструяваць беларускую частку асабістага кніжнага збору паэта. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” ўпершыню прэзентуюць юбілейны выставачны праект “Бібліятэка Максіма”, які ўключае ў сябе музейную рэканструкцыю бібліятэкі “беларусікі” класіка айчыннай літаратуры і кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю, прысвечаную творцы.

У межах музейнай рэканструкцыі бібліятэкі будуць прадстаўлены асобнікі з аўтографамі паэта, беларускія выданні пачатку ХХ ст. з выдавецтваў Санкт-Пецярбурга, Вільні і Мінска, першыя беларускія газеты і календары, першыя выпускі твораў класікаў айчыннай  літаратуры і іншыя каштоўныя матэрыялы, якія маглі б захоўвацца ў Максіма Багдановіча.

Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пазнаёміць з выданнямі твораў мастака слова, літаратурай пра жыццё і творчасць беларускага песняра, перакладамі і юбілейнымі выданнямі. Сярод іх – зборнік выбраных вершаў “Вянок” (1913), публіцыстычныя брашуры “Братья-чехи” (1914) і “Беларускае адраджэнне” (1916), выданні поўных збораў твораў паэта, першы з якіх убачыў свет у 1927–1928 гг., пераклады паэзіі Максіма Багдановіча на славянскія, еўрапейскія і азіяцкія мовы.

Запрашаем да знаёмства з выставачным праектам усіх, хто цікавіцца нацыянальнай літаратурнай і духоўнай спадчынай зоркі беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.


Выстаўка будзе дэманстравацца ў музеі кнігі (пам. 347) і кальцавым калідоры 2-га паверха да 23 студзеня 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

21 Сту 2022

3 сту­дзе­ня па­йшоў ад нас у леп­шы свет Ад­ам Ма­ль­дзіс – адзін з най­вя­до­мей­шых бе­ла­ру­сіс­таў, вы­дат­ны лі­та­ра­ту­раз­на­вец, гіс­то­рык і пі­сь­мен­нік, які за­даў кі­рун­кі вы­ву­чэн­ня на­шай ку­ль­ту­ры для мно­гіх на­ступ­ных па­ка­лен­няў да­след­чы­каў.

Навіны бібліятэк

Буквар – слова беларускае

26 Сту 2022

Вы ведаеце, што буквар прыдумалі беларусы? Так, першы буквар у свеце быў падрыхтаваны менавіта нашымі продкамі, што колькі гадоў таму давёў вядомы даследчык, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. І вось днямі на свет з'явілася яго ўнікальная манаграфія пра беларускія буквары. Даследчык эмацыянальна праінфармаваў:

Навіны бібліятэк

Чым заняцца кнігалюбу, калі сіл няма чытаць

24 Сту 2022

Мы ўсё стамляемся. Шчыльны расклад, завалы на працы, стрэс, эмацыйныя перагрузкі і іншыя дробязі жыцця часам адымаюць у нас усякае жаданне займацца нават любімым хобі – і гэта нармальна. Тым больш калі ваша хобі – чытанне. Часам варта зрабіць перапынак у паглынанні выдуманых гісторый і заняцца чым-небудзь іншым, што не зробіць вас меней фанатычным аматарам літаратуры. Прэзентуем вам сем цалкам кніжных актыўнасцей – і гэта нават не чытанне.

Аўтарскі погляд

Арт-кніга “Ясон”

24 Сту 2022

25 студзеня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі твора сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва – арт-кнігі “Ясон”.

Кніжныя выстаўкі

Размова з адвакатам аб абароне праў спажыўцоў

24 Сту 2022

20 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Абарона праў спажыўцоў: прававыя і практычныя аспекты ”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам