ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
100 гадоў італьянскай моды: абутак і сумкі
Пяшчотная, мілая, добрая

Чалавек на вечнай дарозе

Чалавек на вечнай дарозе
Іншыя навіны

З 11 кастрычніка па 11 лістапада ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "Чалавек на вечнай дарозе", прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча (1888–1954).


Адзін з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу Я. Драздовіч з’яўляецца найболей значнай фігурай першай хвалі беларускага культурнага адраджэння XX ст. Ён быў не толькі мастаком, скульптарам, пісьменнікам, паэтам, але і археолагам, этнографам, тэатральным дзеячам, хірамантам, астраномам-аматарам. Беларускі мастак П. Сергіевіч, яго сучаснік, назваў Я. Драздовіча "нашым маленькім павятовым Леанарда да Вінчы".

Нарадзіўся жывапісец на сялібе Пунькі (былая Віленская губерня, зараз Глубокскі раён) у вялікай сям’і беззямельнага шляхціча-каталіка.

Пачаўшы свой творчы шлях як мастак "Нашай Нівы", Я. Драздовіч сфармаваў свой стыль – самабытны і арыгінальны. Атрымаўшы ад М. Чурлёніса магутны імпульс мастацкага азарэння, майстар стварае серыю графічных і маляўнічых твораў (большасць датавана 1930–1935 гг.) на касмічную тэматыку – беспрэцэдэнтную для беларускага мастацтва тых гадоў. Яны склалі тры вялікія цыклы – "Жыццё на Сатурне", "Жыццё на Марсе", "Жыццё на Месяцы". "Касмічны рэалізм" мастака стварае сапраўды фантастычны свет насельнікаў планет. У першай палове 1930-х гг. Я. Драздовіч распрацоўвае касмаганічную тэорыю "Гармонія планет Сонечнай сістэмы" і пасылае сваю працу ў Мінск, у Акадэмію навук БССР.

За апошнія дзесяць гадоў жыцця мастак-вандроўца стварыў дзясяткі шэдэўраў – "дываноў-маляванак", якія служылі і ўпрыгажэннем вясковай хаты і абярэгам, а таксама разьбяныя скрыначкі, кіі, барэльефы на дрэве.

У экспазіцыі прадстаўленыя шматлікія даведачныя выданні і артыкулы, якія распавядаюць пра творчасць і жыццёвы шлях Я. Драздовіча ; кнігі яго віленскага перыяду "Пабрацімы і вялікая шышка" (1923) і "Нябесныя бегі" (1931) з аўтографам. Сярод дакументаў – графічны шэдэўр "Від з боку бальнічнага саду на плошчу Свабоды", цыкл работ, прысвечаных Ф. Скарыну і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам