ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рэспубліка Беларусь і ўстойлівае развіццё
Гісторыя Беларусі ў новым электронным выданні

Дарога дабрыні

Дарога дабрыні
Іншыя навіны

З 11 студзеня па 12 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Дарога дабрыні”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі (1919–1992).

Экспазіцыя налічвае каля 130 выданняў і складаецца з чатырох раздзелаў: “Выхоўваць адчуванне прыгожага”, “На хвалях мары і жыцця”, “Сярод людзей добрых”, “Вязень, салдат, пісьменнік”.

Асноўная частка выстаўкі – гэта творы В. Хомчанкі, выдадзеныя асобна ці надрукаваныя ў калектыўных зборніках і перыядычных выданнях. Сярод прадстаўленай літаратуры – кнігі апавяданняў для дзяцей і юнацтва “Наша вячэра”, “Рукавіцы генерала Даватара”, “Аднойчы майскім днём”, “Верны рыцар”, “Сустрэча з цудам”, аповесць пра паэта-дэмакрата Ф. Багушэвіча "Пры апазнанні – затрымаць", кніга аповесцей і апавяданняў “Цар – зэк Сямён Івашкін”, дзе знайшлі адлюстраванне падзеі рэпрэсій, а таксама раман “Вяртанне ў агонь”, зборнікі гумарэсак і апавяданняў “Паляванне на львоў”, “Лёгкая рука” і інш.

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў і з перакладчыцкай дзейнасцю Васіля Хомчанкі. На беларускую мову пісьменнік пераклаў казку Р. Кіплінга “Чаму ў слоніка доўгі нос”, апавяданні літоўскіх і латышскіх аўтараў. Акрамя гэтага прадстаўлены шматлікія творы В. Хомчанкі, перакладзеныя на рускую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы свету.

Дапаўняюць экспазіцыю манаграфіі, зборнікі, энцыклапедычныя і перыядычныя выданні, якія дастаткова поўна раскрываюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам