ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт прадстаўнікоў групы кампаній “Хэрадз”
Новая паслуга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Экалагічныя проблемы: позірк у будучыню

Экалагічныя проблемы: позірк у будучыню
Іншыя навіны

З 13 ліпеня па 5 жніўня 2009 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Экалагічныя праблемы: позірк у будучыню”.


У ХХІ стагоддзі экалагічны стан планеты стаў глабальнай праблемай сусветнага маштабу, якую імкнуцца вырашыць вучоныя многіх краін свету. Чалавецтва сутыкнулася з шырокім спектрам экалагічных праблем лакальнага, рэгіянальнага і глабальнага ўзроўняў. Парушэнне азонавага слоя, знікненне лясоў, пагаршэнне стану атмасферы, урбанізацыя жыцця, радыеактыўныя і электрамагнітныя забруджванні, утварэнне смогу, вялікая колькасць неперапрацаваных адходаў, кліматычныя змены – усё гэта праблемы, якія патрабуюць неадкладных сумесных намаганняў розных міжнародных арганізацый, дзяржаў і сусветнай грамадскасці.За час свайго існавання, і асабліва ў ХХ стагоддзі, чалавецтва “ўхітрылася” знішчыць каля 70 працэнтаў усіх прыродных экалагічных сістэм на планеце. Як сцвярджаюць спецыялісты, праз 30–50 гадоў пачнецца незваротны працэс, які на мяжы ХХІ–ХХІІ стагоддзяў прывядзе да глабальнай экалагічнай катастрофы. Таму сёння асаблівую важнасць набывае вывучэнне і распаўсюджванне ведаў пра крытычны стан навакольнага асяроддзя з мэтай яго змены і паляпшэння.

Экалагічныя праблемы – гэта выклік розуму чалавека. Пазбегнуць іх немагчыма, іх можна толькі пераадолець. Прычым пераадолець намаганнямі кожнага чалавека і кожнай краіны ў цесным супрацоўніцтве дзеля вялікай мэты захавання магчымасці жыць на Зямлі. У ліку найважнейшых шляхоў вырашэння экалагічных праблем большасць даследчыкаў вылучае ўкараненне экалагічна чыстых, мала- і безадходных тэхналогій, павелічэнне колькасці ачыстных збудаванняў, рацыянальнае размяшчэнне вытворчасці і выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Але, бясспрэчна, найважнейшай умовай вырашэння экалагічных праблем, якія паўсталі перад цывілізацыяй, неабходна прызнаць павышэнне экалагічнай культуры чалавека, сур’ёзную экалагічную адукацыю і выхаванне.

Прапанаваныя да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі пазнаёмяць з асноўнымі міжнароднымі прававымі актамі ў галіне захавання прыродных рэсурсаў, дакладамі пра стан навакольнага асяродзя ў свеце і ў асобных рэгіёнах, публікацыямі, прысвечанымі экалагічнай бяспецы і перспектывам устойлівага экалагічнага развіцця. Асаблівая ўвага нададзена аналізу экалагічнай сітуацыі ў нашай краіне. На выстаўцы прадстаўлены дакументы аб дзяржаўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь у галіне рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама нацыянальныя справаздачы аб выкананні Рэспублікай Беларусь глабальных прыродаахоўных пагадненняў.

Асноўныя тэматычныя раздзелы выстаўкі:

  • сучасны стан навакольнага асяроддзя і праблема спусташэння прыродных рэсурсаў;
  • міжнародныя прававыя акты ў галіне захавання прыродных рэсурсаў;
  • аналіз актуальных экалагічных праблем і мер па іх пераадоленні;
  • палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты. Большую частку матэрыялаў экспазіцыі складаюць дакументы і публікацыі міжнародных арганізацый: ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага cаюза, Савета Еўропы і інш.

Выстаўка зацікавіць вучоных, студэнтаў, спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўсіх тых, хто неабыякавы да праблем экалогіі.

Карысныя спасылкі

Міжнародныя арганізацыі і экалагічныя праблемы

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Сусветная метэаралагічная арганізацыя – Ахова навакольнага асяроддзя

Сусветная арганізацыя аховы здароўя – Глабальныя змены ў навакольным асяроддзі

Сусветны банк – Ахова навакольнага асяроддзя

Еўрапейская эканамічная камісія ААН – Экалагічная палітыка і ахова навакольнага асяроддзя

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры

Праграма ААН па навакольным асяроддзі

Праграма развіцця ААН – Навакольнае асяроддзе, энергія і ўстойлівае развіццё

Харчовая і сельскагаспадарчая Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі – Ахова навакольнага асяроддзя

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця – Ахова навакольнага асяроддзя

Еўрапейскі cаюз

Інтэрпол – Барацьба з экалагічнымі злачынствамі

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе – Экалагічная дзейнасць

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця – Ахова навакольнага асяроддзя

Савет дзяржаў Балтыйскага мора – Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё рэгіёну

Савет Еўропы – Ахова навакольнага асяроддзя

Садружнасць нацый – Экалагічна ўстойлівае развіццё

Садружнасць Незалежных Дзяржаў – Супрацоўніцтва ў галіне забеспячэння экалагічнай бяспекі

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва – Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё

Чарнаморскае эканамічнае супрацоўніцтва – Ахова навакольнага асяроддзя

Паўднёваазіяцкая асацыяцыя рэгіянальнага супрацоўніцтва – Ахова навакольнага асяроддзя

Паўднёваафрыканская супольнасць развіцця – Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё

Міжнародныя няўрадавыя прыродаахоўныя арганізацыі

Глабальныя сістэмы, сеткі і базы даных

Ахова навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь

Іншыя рэсурсы

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам