ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Невядомая спадчына Янкі Брыля
Галоўную гераіню пісала з сябе

Фарбы гукаў

Фарбы гукаў
Іншыя навіны

З 16 жніўня па 30 верасня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Фарбы гукаў”, прысвечаная творчасці Клода Дэбюсі (1862–1918).


Клод Ашыль Дэбюсі – французскі кампазітар, піяніст, дырыжор, заснавальнік музычнага імпрэсіянізму.

Сачыненні кампазітара вылучаюцца выдатнай гучнасцю, змястоўнасцю, паэтычнасцю, вытанчанасцю і гармоніяй. Яны звяртаюць на сябе ўвагу рэдкімі сугуччамі і складанымі рытмічнымі пабудовамі, паслядоўнасцю аддаленых танальнасцей.

Асновай творчасці К. Дэбюсі з’яўляецца праграмная інструментальная музыка – «Прэлюдыя да “Пасляпалудзеннага адпачынку фаўна”» (1894), трыпціх “Накцюрны” для сімфанічнага аркестра (1899), тры сімфанічныя эскізы і інш. Адзін з найбольш значных яго твораў – опера “Пелеас і Мелізанда” (1902) па драме М. Метэрлінка, у якой дасягнута поўнае зліццё музыкі з дзеяннем.

Асаблівае месца ў творчасці кампазітара займае вакальная музыка. У рамансах і песнях ён надаваў вялікае значэнне слову, адсюль натуральнасць і нязмушанасць вакальнай мелодыі, часам блізкай да інтанацый чалавечай мовы, у кампазіцыях “Цудоўны вечар”, “Палявыя кветкі”, “Святло месяца” і інш.

Сярод камерных сачыненняў шырокай вядомасцю карыстаецца струнны квартэт.

Гармонія і музычная мова К. Дэбюсі аказалі велізарны ўплыў на творчасць кампазітараў XX стагоддзя і паслужылі стымулам для пераасэнсавання выразных магчымасцей музыкі і пошукаў новай вобразнасці.

На выстаўцы прадстаўлены даведачныя выданні, кнігі і артыкулы, прысвечаныя К. Дэбюсі, а таксама нотныя выданні твораў кампазітара. Сярод іх – балеты “Гульні” (1912) і “Скрыня з цацкамі” (1913), творы для фартэпіяна, у тым ліку “Востраў радасці” (1904) і “Бергамаская сюіта” (1910), эстампы, арабескі і інш. Частка твораў прадстаўлена на аўдыядакументах у выкананні вядучых айчынных і замежных музыкантаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

 

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам