ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кембрыдж перадаў Беларусі лічбавую копію выдання Скарыны
Праект "У госці да кніг" у Полацку

Геній любові, геній нянавісці

Геній любові, геній нянавісці
Іншыя навіны

З 30 сакавіка па 27 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстаўка “Геній любові, геній нянавісці”, прысвечаная 270-годдзю з дня нараджэння іспанскага мастака і гравёра Франсіска Гойі (1746–1828).


Адзін з першых і найбольш яркіх мастакоў выяўленчага мастацтва эпохі рамантызму, выдатны прадстаўнік іспанскай школы жывапісу, ён увасобіў у сваёй творчасці трагічны лёс і надзеі іспанскага народа, яго незлічоныя пакуты і бясконцую жыццёвую сілу. Рэальныя падзеі служылі для мастака крыніцай натхнення. Ён не проста адлюстроўваў навакольную рэчаіснасць, а выяўляў у сваіх творах асабістае стаўленне да таго, што адбывалася ў яго краіне.

Гойя стаў сапраўды вялікім наватарам. Ён рашуча адхіліў мастацкія прынцыпы, якія папярэднічалі яму і існавалі ў яго час, развеяў міф пра ідэал, агаліўшы суровую праўду жыцця без прыўкрас. У яго мастацтве непарыўна злучаны святло і цемра, дабро і зло, адчай і надзея, нянавісць і спагада, горкі песімізм і апантанае сцвярджэнне жыцця.

Спадчына творцы велізарная. Ён працаваў ва ўсіх жанрах: пісаў фрэскі (фрэска купала царквы Сан-Антоніа дэ ла Фларыда), гістарычныя кампазіцыі (“Расстрэл паўстанцаў у ноч на 3 мая 1808 года”), жанравыя сцэны (“Андалузская алея”, “Вяселле”), нацюрморты (“Тры лустачкі ласасіны”), стварыў некалькі вялікіх графічных цыклаў (“Капрычас”, “Бедствы вайны”).

Гойя пакінуў цікавую партрэтную галерэю сваіх сучаснікаў. У гэтых работах ён з незвычайнай чуласцю ўлавіў асноўныя рысы індывідуальнага чалавечага характару і псіхалогіі, выявіў іх асаблівасць, спароджаную эпохай (“Партрэт герцагіні Альбы”, “Партрэт графа Фларыдабланкі” і інш.).

На выстаўцы дэманструецца звыш 50 дакументаў – кнігі, альбомы, артыкулы, якія знаёмяць з біяграфіяй і этапамі творчага шляху Франсіска Гойі. Дапаўняюць экспазіцыю паштоўкі і рэпрадукцыі работ мастака.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам