ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Званчэй песню спявай
Перазвон стагоддзяў

Геніяльны мастак

Геніяльны мастак
Іншыя навіны

З 1 па 31 жніўня ў зале выяўленчых і відэаматэрыялаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Геніяльны мастак”, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца і графіка, педагога І.Я. Рэпіна (1844–1930).


Сваім мастацтвам выдатны майстар эпохі Ілья Яфімавіч Рэпін шмат у чым вызначыў шляхі развіцця рускага жывапісу, а таксама сфарміраваў пэўную мастацкую традыцыю. У творчасці ён аб’яднаў усё самае лепшае, што было ў рускім рэалізме. Мастак быў партрэтыстам, майстрам бытавых карцін (“Бурлакі на Волзе” (1870–1873), “Хросны ход у Курскай губерні” (1881–1883) і інш.), гістарычным жывапісцам (“Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану” (1878–1891), “Іван Грозны і яго сын Іван 16 лістапада 1581 года” (1885) і інш.). Карціна “Бурлакі на Волзе”, з якой Рэпін дэбютаваў перад шырокай публікай, адразу зрабіла яго вядомым сярод рускіх мастакоў.

Партрэт стаў упадабаным жанрам мастака, творца напісаў галерэю партрэтаў дзеячаў рускай культуры – М. Мусаргскага (1881), П. Траццякова (1883), Л. Талстога (1887) і інш. Гэтыя работы раскрылі яркія вобразы таленавітых сучаснікаў.

Нягледзячы на неверагодны талент і надзвычайную стараннасць у працы, Ілья Яфімавіч, у сілу сваёй сціпласці, лічыў уласны поспех проста шанцаваннем. Яго работы палюбіліся як сучаснікам мастака, так і іх нашчадкам. Карціны майстра сталі адлюстраваннем яго часу, гістарычных эпох.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі, альбомы, рэпрадукцыі, паштоўкі, а таксама шматлікія артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў. Сярод экспанатаў – кніга І. Рэпіна “Далёкае блізкае” (1986), якая вытрымала не адно выданне і добра знаёмая чытачу. Акрамя ўспамінаў мастака, у ёй надзвычай цікава асветлены праблемы сучаснага яму рускага мастацтва і культуры.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца творчасцю І. Рэпіна.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

   

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам