ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жанчыны ў сучасным свеце
Вы натхненне, вы музы, вы любоў!

Гімн прыгажосці чалавека

Гімн прыгажосці чалавека
Іншыя навіны

З 5 сакавіка па 21 красавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “Гімн прыгажосці чалавека”, прысвечаная 535-годдзю з дня нараджэння Мікеланджэла Буанароці (1475–1564).


Італьянскі скульптар, мастак, архітэктар, паэт Мікеланджэла Буанароці – адзін з самых дзіўных майстроў Высокага і Позняга Адраджэння ў Італіі і ў свеце. Па маштабе сваёй дзейнасці ён быў сапраўдным універсалам – геніяльным скульптарам, вялікім жывапісцам, архітэктарам, паэтам, мысліцелем. Манументальнасць, пластычнасць і драматызм вобразаў праявіліся ўжо ў ранніх работах майстра. Яго творы сцвярджаюць фізічную і духоўную прыгажосць чалавека, бязмежныя творчыя магчымасці.

Творы Мікеланджэла – фрэскавыя размалёўкі Сікстынскай капэлы ў Ватыкане, статуі Давіда і Майсея, сабор Св. Пятра ў Рыме – з’яўляюцца велізарным здабыткам усяго чалавецтва.

Творчасць мастака, якая стала бліскучым заключным этапам італьянскага Адраджэння, адыграла значную ролю ў развіцці еўрапейскага мастацтва, у многім падрыхтавала станаўленне маньерызму, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне прынцыпаў барока.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 160 дакументаў – альбомаў, кніг, артыкулаў, паштовак і рэпрадукцый работ вялікага майстра.

Выстаўка разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца мастацтвам італьянскага Адраджэння і творчасцю Мікеланджэла Буанароці.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

 

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам