ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай..."
Гімн прыгажосці чалавека

Жанчыны ў сучасным свеце

Жанчыны ў сучасным свеце
Іншыя навіны

З 5 сакавіка па 6 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Жанчыны ў сучасным свеце”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.


Рашэнне аб штогадовым святкаванні гэтага дня было прынята Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя A/RES/32/142) у 1977 годзе. З таго часу Міжнародны жаночы дзень штогод святкуецца 8 сакавіка як дзень міжнароднай салідарнасці жанчын у барацьбе за эканамічнае, сацыяльнае і палітычнае раўнапраўе. Ён праводзіцца ва ўсім свеце на мясцовым і дзяржаўным узроўнях. У некаторых краінах гэты дзень з’яўляецца нацыянальным святам.

Дасягненне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі і пашырэнне праў і магчымасцей жанчын з’яўляецца абавязковай умовай стварэння больш здаровых, адукаваных, мірных і квітнеючых грамадстваў. Калі жанчыны надзелены ўсімі правамі і прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выйграе ўсё грамадства. Толькі такім чынам можна паспяхова рашыць велізарныя задачы, якія стаяць перад нашым светам, – ад урэгулявання канфліктаў і мірабудаўніцтва да барацьбы са СНІДам і дасягнення ўсіх іншых мэт у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя. Таму і сёння, і ў будучым ні адно правільнае рашэнне найбольш сур’ёзных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем грамадства не можа быць знойдзена без усебаковага ўдзелу жанчын свету і без ажыццяўлення ўсіх іх праў і магчымасцей.

Сёлета адзначаецца 15-я гадавіна прыняцця Пекінскай дэкларацыіі Платформы дзеянняў на IV Сусветнай канферэнцыі па становішчы жанчын у Пекіне ў 1995 годзе.

Пятнаццаць гадоў таму на IV Сусветнай канферэнцыі па становішчы жанчын урады абавязаліся дабівацца раўнапраўя, развіцця і міру ў інтарэсах усіх жанчын планеты. Эпахальная Пекінская дэкларацыя аказала глыбокае і рознабаковае ўздзеянне. Яна паслужыла дапаможнікам для выпрацоўкі палітыкі і з’явілася стымулам для краін к прыняццю новых нацыянальных законаў.

Сёння жанчыны ўсяго свету з надзеяй і з усё большай упэўненасцю глядзяць у будучыню. Іх намаганні ў барацьбе за роўнасць, справядлівасць, мір і развіццё не аказаліся марнымі. На сённяшнім этапе прыкладаў прагрэсу – мноства, у значнай ступені ён дасягнуты дзякуючы рашучым намаганням міжнародных арганізацый і грамадства ў цэлым. Зараз большасць дзяўчынак атрымліваюць адукацыю, асабліва на пачатковым узроўні, стаў больш верагодным удзел жанчын у кіраванні бізнесам, у дзяржаўным кіраванні, а таксама у працэсе сацыяльнага развіцця. Расце колькасць краін, якія прымаюць законы, накіраваныя на ахову палавога і рэпрадуктыўнага здароўя і падтрымку гендэрнай роўнасці.

Тым не менш, зрабіць яшчэ трэба нямала. Усё гэтак жа празмерна высокі паказчык мацярынскай смяротнасці, вельмі мала жанчын у свеце маюць доступ да паслуг па планаванню сям’і, востра паўстае праблема насілля жанчын і гендэрная дыскрымінацыя.

Жанчыны заўсёды адыгрывалі і адыгрываюць важную ролю ў Беларусі. Яны складаюць 53,3 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Дзяржаўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь адносна жанчын накіравана на рэалізацыю іх палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных праў. Прымаюцца меры па рэфармаванні заканадаўства ў інтарэсах жанчын, распрацоўваюцца і ажыццяўляюцца сацыяльна-эканамічныя меры па паляпшэнні становішча жанчын, умацаванні і падтрымцы сям’і, забяспечваецца кантроль над захаваннем праў і гарантый для жанчын. Пазітыўнае ўздзеянне на павышэнне сацыяльнага статусу жанчын аказвае таксама развіццё жаночага руху, пашырэнне сацыяльнага партнёрства жаночых грамадскіх арганізацый з урадавымі структурамі і актывізацыя гендэрных даследаванняў.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Жанчыны свету ў гістарычнай рэтраспектыве;
  • Шматгранная роля жанчын у грамадстве (жанчыны ў палітыцы, эканоміцы, сям’і, культуры);
  • Міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на паляпшэнне становішча жанчын;
  • Здароўе і адукацыя жанчын;
  • Барацьба за ліквідацыю насілля адносна жанчын;
  • Гендэрныя праблемы роўнасці палоў;
  • Становішча жанчын у Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 публікацый ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза і Сусветнага банка на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам сацыяльна-палітычных дысцыплін, студэнтам, правазнаўцам, гісторыкам, сацыёлагам, кіраўнікам, прадстаўнікам дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі гендэрнай ідэалогіі і сацыялогіі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дзейнасць ААН

Арганізацыі сістэмы ААН

Канферэнцыі і мерапрыемствы

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам