ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва
У бібліятэцы адкрылася навагодняя фотазона!

Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх

Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх
Іншыя навіны

З 7 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх”, прысвечаная Дню праў чалавека і 75-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека.

Дзень праў чалавека быў абвешчаны рашэннем Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 217 (III)) у 1950 годзе і штогод адзначаецца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у Парыжы ў 1948 годзе была прынятая Усеагульная дэкларацыя праў чалавека.

Дэкларацыя з’яўляецца дакументам выключнай гістарычнай значнасці. Яе тэкст – вынік цеснага ўзаемадзеяння спецыялістаў у галіне права, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны планеты. У гэтым эпахальным дакуменце абвешчаны неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча. Дэкларацыю перакладаюць часцей, чым любы іншы дакумент у свеце: яе тэкст існуе больш чым на 500 мовах.

На выставе, падрыхтаванай да гэтай даты, прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і беларускай мовах – кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя пазнаёміць чытачоў і карыстальнікаў бібліятэкі са шматграннай дзейнасцю ААН і іншых міжнародных арганізацый у галіне заахвочвання і абароны праў і свабод чалавека, ліквідацыі прычын парушэння гэтых праў, распрацоўкі міжнародных пагадненняў і іншых міжнародна-прававых дакументаў.

Сярод прадстаўленых на выставе экспанатаў – манаграфіі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў, семінараў, навуковыя даклады, навучальныя дапаможнікі, міжнародна-прававыя дакументы.

Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый – даклады і агляды ААН, міжнародныя канвенцыі, пакты, пагадненні, дэкларацыі, рэзалюцыі, рэкамендацыі і інш.


Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Правы чалавека: гісторыя, тэорыя, сучаснасць
  • Міжнародныя механізмы абароны грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных праў чалавека. Усеагульная дэкларацыя праў чалавека
  • Правы жанчын і дзяцей
  • Правы бежанцаў, мігрантаў, меншасцей і карэнных народаў
  • Ліквідацыя расавай дыскрымінацыі і апартэіду
  • Адукацыя ў галіне праў чалавека

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, палітычным і грамадскім дзеячам, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца станам і рэалізацыяй праў чалавека ў сучасным свеце.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай асноўных міжнародных дагавораў і канвенцый у галіне праў чалавека. Наша краіна выступае за канструктыўнае міжнароднае супрацоўніцтва ў праваабарончай галіне, заснаванае на прынцыпах узаемнай павагі і раўнапраўнага партнёрства.

Карысныя спасылкі

З пералікам літаратуры да выстаўкі “Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх” можна азнаёміцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2023 год”.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам