ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рамантык у жыцці і творчасці
Багатырская сіла душы і таленту

І песні пройдуць скрозь часы

І песні пройдуць скрозь часы
Іншыя навіны

З 1 жніўня па 1 верасня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) дэманструецца выстаўка “І песні пройдуць скрозь часы”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка.


Імя народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, прэміі Усесаюзнага Ленінскага камсамола, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Міжнароднай прэміі прафсаюзаў, кампазітара Ігара Лучанка шырока вядома ў розных краінах свету. Ён упісаў яскравую старонку ў гісторыю песеннай культуры XX ст., стварыў каларытныя і змястоўныя творы, якія адлюстравалі подых эпохі і імпульсіўнае жыццё сучаснікаў. Песні І. Лучанка ўвайшлі ў скарбніцу беларускай музычнай культуры, раскрыўшы новую грань у гэтым жанры музычнага мастацтва. Яго творы выконваюць артысты беларускай і расійскай эстрады, яны пастаянна гучаць як на радзіме кампазітара, так і далёка за межамі Беларусі.

Ігар Лучанок працуе ў розных жанрах – вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным. Асноўная вобразная сфера яго творчасці лірыка-рамантычная. Музыцы ўласцівы меладычнасць і нацыянальная самабытнасць.

Творчасць І. Лучанка ахоплівае шырокае кола тэм, сярод якіх важнае месца займае тэма вайны. Экспазіцыя змяшчае такія вядомыя творы, як песні “Памяць сэрца”, “Майскі вальс”, “Хатынь”, “Пісьмо з 45-га”, “Курган Cлавы” і іншыя, вакальна-сімфанічную паэму “Вайна не патрэбна”, у якой гучыць тэма сацыяльнай і маральнай адказнасці чалавека за лёс усяго свету, услаўляюцца прыгажосць зямлі, жыцця.

На выстаўцы прадстаўлены творы лірыка-патрыятычнага зместу. – песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Мой родны кут”, “Спадчына”. Тэма Радзімы ў шырокім маральна-этычным сэнсе раскрыта ў песенным цыкле “Радзіма бацькоў” , які быў створаны на вершы беларускіх паэтаў В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Танка і Н. Гілевіча. Добра вядомы і яго лірычныя песні – “Алеся”, “Вераніка”, “Ты ўспомні ўсё”, “Зачарованая мая” і інш.

Сярод дакументаў, што экспануюцца, – зборнікі песень, інструментальныя кампазіцыі “Гумарэска”, “Бярозка”, “Беларускія малюнкі”, паэма-легенда “Гусляр” і іншыя, а таксама гуказапісы з творамі кампазітара ў выкананні ансамбляў “Песняры” і “Сябры”.

Асобным раздзелам прадстаўлены кнігі і артыкулы з часопісаў, прысвечаныя жыццю і творчасці кампазітара.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам