ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Э. Керэта
Семінар па сучасных праблемах кніжнай культуры

Кнігі ручной работы

Кнігі ручной работы
Іншыя навіны

З 20 красавіка да 12 мая ў музеі кнігі (пам. 347) экспануюцца два ўнікальныя выданні з ілюстрацыямі прызнанага майстра жывапісу, станковай і кніжнай графікі Алега Яхніна.


Невялікая энцыклапедыя “Славянские мифические существа” выйшла ў 2012 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Тэкставыя тыпажы міфічных істот, створаныя М. Сцяпанавай, знайшлі выдатнае ўвасабленне ў афортах А. Яхніна. У кнігу ўвайшло 16 падпісаных майстрам работ. Тэкст выкананы ў тэхніцы высокага друку на станку 1861 года на паперы ручнога ліцця.

Унікальную скураную вокладку ўпрыгожваюць выразаныя ўручную фігуркі з самшыту.

Тэма смяротных грахоў натхніла на стварэнне ўнікальнай кнігі “Семь смертных грехов” калектыў з сямі расійскіх мастакоў: В. Гузенюка, Б. Забірохіна, В. Кялейнікаву, Ю. Наздрына, С. Цюканава, Ю. Штапакова, А. Яхніна. Кожны з майстроў выканаў па сем работ у індывідуальнай манеры, стылі і тэхніцы, не бачачы работ адзін аднаго да завяршэння праекта.

49 аўтарскіх афортаў аб’яднаны ва ўнікальную скураную вокладку ручной работы, з цісненнем.

Акрамя музея кнігі, выстаўка графічных работ заслужанага мастака Расіі Алега Яхніна дэманструецца ў галерэях “Атрыум” і “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 22, 293 27 56, 293 28 33.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам