ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рабочая сустрэча па выніках функцыянавання бібліятэчнай галіны ў 2013-м і актуальных задачах на 2014 год
Сацыяльная справядлівасць у глабальным свеце

Крылатыя песні

Крылатыя песні
Іншыя навіны

З 7 лютага па 23 сакавіка ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Крылатыя песні”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння расійскага кампазітара Яўгена Паўлавіча Крылатава.


За гады творчай дзейнасці народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982) Яўген Крылатаў напісаў шмат сачыненняў у розных жанрах: балеты, творы для хору, сімфанічных і эстрадных аркестраў, музыку для драматычных спектакляў, радыё і тэлебачання. На працягу доўгіх гадоў ён быў адным з самых запатрабаваных кампазітараў айчыннага кінематографа. Усе яго песні, поўныя жыццялюбства і аптымізму, кранаючы мяккасцю, сардэчнасцю і лірызмам, прыйшлі на эстраду з экрана. Яўген Паўлавіч – аўтар музыкі да звыш 140 фільмаў – дакументальных, мастацкіх і мультыплікацыйных.

Пачаткам яго шырокай кампазітарскай вядомасці стала музыка да мультыплікацыйных фільмаў “Умка” (1965) са знакамітай “Калыханкай мядзведзіцы” і “Дзед Мароз і лета” (1969). Поспех атрымалі песні “Лясны алень” з карціны “Ох, ужо гэтая Насця!” (1971), “Песенька пра шпагу”, выкананая А. Міронавым у фільме “Здабытак рэспублікі” (1971), “Альховая завушніца” (“І гэта ўсё пра яго”, 1978), “Крылатыя арэлі” (“Прыгоды Электроніка”, 1979), “Тры белыя кані” (“Чарадзеі”, 1982), “Цудоўнае далёка” (“Госця з будучыні”, 1984). Музыка кампазітара таксама гучыць у мастацкіх фільмах “І тады я сказаў – не…” (1973), “Шукаю чалавека” (1973), “Не баліць галава ў дзятла” (1974), “Збянтэжанасць пачуццяў” (1977), “З каханымі не расставайцеся” (1979), “Не пакідай…” (1989), “Першы мост” (1995), “Дзеці панядзелка” (1997), у мультыплікацыйнай трылогіі “Прастаквашына” і многіх іншых.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні і аўдыядакументы, якія раскрываюць творчасць кампазітара. Шырока экспануюцца дыскі з папулярнымі песнямі са шматлікіх кінафільмаў у выкананні вядомых спевакоў. Музычныя творы даступныя для праслухоўвання карыстальнікам.

Дапаўняюць экспазіцыю даведачная літаратура, якая прадстаўляе біяграфічныя звесткі пра кампазітара, і публікацыі з перыядычных выданняў пра творчы шлях юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам