ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дабрачынная акцыя да Дня абароны дзяцей
Прававая падтрымка маладых спецыялістаў

Лепшыя перыядычныя выданні

Іншыя навіны

З 1 па 30 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) адкрыта выстаўка “Лепшыя перыядычныя выданні”.


Ужо сёмы год запар у прафесійнае свята – Дзень друку – праходзіць урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў VII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Літара”.

Асноўнай мэтай конкурсу, які праводзіць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца ўсямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, актуалізацыя значымых напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-зместавага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ.

У конкурсе ўдзельнічалі друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы і персаналіі.

На выставачных стэндах прадстаўлены перыядычныя выданні, якія сталі лаўрэатамі конкурсу. Дакументы, якія экспануюцца, размеркаваны па групах і намінацыях. Сярод пераможцаў – добра знаёмыя ўсім газеты і часопісы.

Гран-пры конкурса ў намінацыі “Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў” атрымалі газеты “Белорусская военная газета. Во славу Родины” (за праект “Во славу Родины – 90 лет”), “Культура” (праект “Вяртанне імёнаў”), “Знамя юности” (праект “Литгостиная”). У намінацыі “Лепшы творчы праект года рэгіянальных, шматтыражных друкаваных СМІ” лаўрэатамі сталі рэдакцыі газет “Заря” (за праект “Письма войны”), “Мінская праўда” (праект “Солдаты Победы”), “Ляхавіцкі веснік” (праект “Землякі”).

Газета “Советская Беларусь” і часопіс “Планета” – першыя ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”.

Сярод лаўрэатаў “Залатой Літары” – перыядычныя выданні “Белорусская нива”, “Рэспубліка”, “Літаратура і Мастацтва”, “Беларуская думка”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Where Minsk” і інш.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

   

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам