ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт міністра замежных спраў, гандлю і інтэграцыі Эквадора
ААН у імя міру, развіцця і праў чалавека

Мецэнацтва ў Расіі

Мецэнацтва ў Расіі
Іншыя навіны

З 14 кастрычніка па 29 лістапада ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "Мецэнацтва ў Расіі", прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння рускага прадпрымальніка, мецэната і тэатральнага дзеяча Савы Іванавіча Мамантава (1841–1918).


За ўсю гісторыю чалавецтва толькі нямногіх людзей прырода ўзнагародзіла велізарнай колькасцю самых розных талентаў. Яшчэ менш было тых, хто здолеў годна скарыстаць у жыцці такі шчодры дарунак лёсу. І ў ліку гэтых нешматлікіх – Сава Іванавіч Мамантаў – прамысловец, будаўнік чыгунак, музыкант, пісьменнік, скульптар, рэжысёр, чалавек, які казаў, што яго самы галоўны талент – гэта "знаходзіць таленты".

Мецэнацтва ў Расіі ў канцы XIX – пачатку XX ст. было важнай часткай духоўнага жыцця грамадства. На Русі дабрачыннасць як грамадская сістэма дапамогі ("призрения") стала складацца з прыняццем хрысціянства, з’яўленнем манастыроў. Ахвяруючы на храм, багадзельню і прытулак, вернікі ратавалі свае душы. Мір у душы патрэбен любому чалавеку, бо без гэтага жыццё не ў радасць. Вось чаму рускія людзі будавалі лякарні і тэатры, збіралі бясцэнныя мастацкія калекцыі і дарылі іх бязвыплатна.

Для XIX–XX стст. характэрна дабрачыннасць прадстаўнікоў асвечанага дваранства. Вынікі іх дзейнасці засталіся ў назвах створанага: Галіцынская бальніца, Шарамецеўскі дом для багамольцаў ("странноприимный дом"), Марыінская бальніца і інш. Канец XIX – пачатак XX ст. – залатога веку рускага мецэнацтва – прадстаўлены ў гісторыі Расіі Траццякоўскай галерэяй, Бахрушынскім тэатральным музеем, Шчукінскімі і Марозаўскімі зборамі сучаснага французскага жывапісу, Музеем вытанчаных мастацтваў, Саладоўнікаўскай і Аляксееўскай бальніцамі, шматлікімі прытулкамі і дамамі бясплатных кватэр Рукавішнікавых, Бахрушыных і інш.

На выстаўцы экспануюцца альбом-каталог са збору графаў Шарамецевых, альбом-каталог Румянцаўскага музея, фатаграфіі з калекцыі Дзяржаўнага Эрмітажа, зборнік "Юсуповский дворец", унікальнае выданне запісных кніжак А.П. Бахрушына (1916) і іншыя цікавыя дакументы.

Усяго ў экспазіцыі – звыш 160 дакументаў. Гэта не толькі мастацкія альбомы, але і кнігі, артыкулы, календары, рэпрадукцыі, паштоўкі.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам