ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Устойлівае развіццё турызму: сусветныя тэндэнцыі і нацыянальныя стратэгіі
У Заслаўі прайшоў Дзень беларускага пісьменства

“Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!”

“Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з Днём горада і запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю “Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!”.


Мінск з’яўляецца палітычным, культурным і эканамічным цэнтрам Рэспублікі Беларусь з насельніцтвам каля двух мільёнаў жыхароў. Гэта сучасны еўрапейскі горад з развітай інфраструктурай, які мае свае афіцыйныя сімвалы: герб, сцяг і гімн.

Самабытны, прыгожы горад Мінск… Сёння ён выглядае маладым, хоць гэта адзін з самых старажытных гарадоў Еўропы. Першы ўспамін аб ім у старажытнарускім летапісе “Аповесць мінулых гадоў” адносіцца да 1067 года.

Пазнаёміцца з гісторыяй Мінска, яго галоўнымі вуліцамі і плошчамі, архітэктурнымі збудаваннямі, манументальнымі помнікамі, раскрыць невядомыя старонкі жыцця беларускай сталіцы дапаможа прапанаваная кніжная выстаўка, дзе прадстаўлена каля 150 выданняў.

Экспазіцыя складаецца з пяці частак: “Сталіца чароўнай краіны”, “Прамысловы і дзелавы цэнтр краіны”, “Духоўнае жыццё Мінска”, “Горад ведаў”, “Горад здароўя і высокіх сацыяльных стандартаў”.

У апошняй частцы экспазіцыі Мінск паўстае як спартыўная сталіца Беларусі. Вельмі значнай падзеяй ў жыцці горада і ўсёй краіны быў адзначаны 2014 год: з 9 па 25 мая тут праводзіўся 78-мы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. З гэтай нагоды ў беларускую сталіцу прыбыло шмат гасцей. Гасцініцы Мінска – іх 43 – прынялі каля 9 тысяч пастаяльцаў. У час чэмпіянату ў горадзе былі адкрыты дзве фан-зоны, якія размясціліся побач з галоўнымі лядовымі пляцоўкамі спартыўнага турніру – “Мінск-Арэнай” і “Чыжоўка-Арэнай”, і тры зоны гасціннасці ў трох кропках Мінска, дзе праходзілі забаўляльныя мерапрыемствы. Тут жа балельшчыкі маглі набыць сувеніры чэмпіянату, пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы, адпачыць.

Для саміх беларусаў хакей даўно перастаў быць проста гульнёй. Гэты папулярны зімні від спорту – сапраўдная культурная з’ява ў жыцці краіны. Таму асаблівая ўвага на выстаўцы надаецца выданням, прысвечаным хакею і гісторыі развіцця яго ў Беларусі.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца з 5 верасня па 8 кастрычніка 2014 г.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам